загаловак выраз браць (узяць) на буксір (каго) растлумачаны так: дапамагаць таму, хто адстае.
Ілюстрацыйны матэрыял.
Следам за тлумачальнай часткай слоўнікавага артыкула ідзе прыкладцытата з твораў беларускіх пісьменнікаў ці з перыёдыкі. Ілюстрацыйны матэрыял выступае дадатковым сродкам семантычнай інфармацыі аб фразеалагізме, садзейнічае асэнсаванню фразеалагічнага значэння, пацвярджае існаванне фразеалагізма ў літаратурнай мове. Калі фразеалагізм мае не адно, а два і больш значэнняў, то адпаведна павялічваецца колькасць ілюстрацый.
Этымалагічная даведка.
У ёй раскрываецца паходжанне фразеалагізма або выказваецца пэўнае меркаванне. Іншы раз супастаўляюцца розныя думкі пра паходжанне фразеалагізма.
Шляхі ўзнікнення фразеалагізмаў самыя разнастайныя. Можна вылучыць некалькі спосабаў фразеалагічнай дэрывацыі.
Асноўны з іх — фразеалагічна-сінтаксічны, г. зн. утварэнне фразеалагізмаў на базе сінтаксічных адзінак (свабодных словазлучэнняў і састаўных тэрмінаў) у выніку іх пераасэнсавання. Такім спосабам утварылася пераважная большасць фразеалагізмаў: абразаць крылы каму, у каго, асінае гняздо, браць быка за рогі, гуляць у маўчанку, закасаўшы рукавы і інш. Нямала фразеалагізмаў узнікла ў выніку метафарызацыі свабодных словазлучэнняў, звязаных з рознымі звычаямі, павер'ямі, легендамі, міфамі і г.д.: адводзіць вочы каму, ад дошкі да дошкі, адстаўной казы барабаншчык, атрымліваць гарбуз, дарункі данайцаў, залаты дождж, калумбава яйцо, устаць з левай нагі і інш. Метафарычнае пераасэнсаванне атрымалі шматлікія тэрміналагічныя словазлучэнні: абсалютны нуль, выдаваць нагара, выходзіць на арбіту, заключны акорд, ставіць знак роўнасці, удзельная вага і г.д. Фразеалагізмамі сталі многія крылатыя выразы: выдраць лысаму валасы, кветкі з чужых палёў, свінтус грандыёзус, хварэць на пана і інш. У выніку метафарызацыі склаліся многія фразеалагізмы, у аснове якіх нерэальны вобраз, напрыклад: вароты пірагамі падпёрты ў каго, грушы на вярбе, з жабіны прыгаршчы, кату па пяту.
Сустракаюцца выразы, якія з'явіліся вынікам метанімічнага пераносу, заснаванага на сумежнасці з'яў (гл., напрыклад, паходжанне фразеалагізмаў вынесці ўперад нагамі каго, закрываць вочы каму). Сюды ж адносіцца параўнальна немалая група фразеалагізмаў жэставага паходжання (унутраны стан чалавека называецца па знешнім выразніку гэтага стану): і брывом не вядзе,
103 👁