ставіць на карту; руск. почивать на лаврах, польск. sросzуwаć nа lаuгасh, бел. спачываць на лаўрах. Гэтым ускладняецца вызначэнне, як прыйшоў у беларускую мову той ці іншы фразеалагізм. Таму пры сучасным стане вывучэння гістарычнай фразеалогіі можна вызначыць толькі далёкую6, а не блізкую этымалогію скалькаваных фразеалагізмаў.
У беларускай фразеалогіі ёсць калькі з царкоўнаславянскай (блуканне па пакутах, узнімаць сцяг чаго, чый), з рускай (абдымаць неабдымнае, як вавёрка ў коле) моў. Пераважаюць, аднак, калькі з неславянскіх моў: французскай (на вагу золата, называць рэчы сваімі імёнамі), нямецкай (іграць другую скрыпку, між молатам і кавадлам), англійскай (варыцца ў сваім саку, другое дыханне), іспанскай (браць быка за рогі, рыцар журботнага вобраза), лацінскай (за і супраць, ні жывы ні мёртвы).
Паўкалькамі ў беларускай фразеалогіі з'яўляюцца многія выразы з рускай (варона ў паўлінавых пёрах, дзям янава юшка, маг і чарадзей) і французскай (браць на абардаж каго, што, добры геній чый, цэнтр цяжару) моў, а таксама асобныя фразеалагізмы з некаторых іншых моў: царкоўнаславянскай (як зрэнку вока), украінскай (атрымліваць гарбуз), польскай (весці рэй), нямецкай (задаваць фефару каму), англійскай (апошні з магікан), італьянскай (ва ўнісон), лацінскай (уласнай персонай).
Тлумачэнне сэнсу фразеалагізма.
Паколькі сучаснае значэнне амаль усіх фразеалагізмаў знаходзіцца ў пэўнай, цеснай ці аслабленай, сувязі з першапачатковым, этымалагічным, пры вытлумачэнні паходжання фразеалагізма ўзнікае неабходнасць падаваць у слоўнікавых артыкулах і яго сучасны сэнс, для якога адноўленая ўнутраная форма — зыходны пункт.
Фразеалагізм тлумачыцца шляхам разгорнутага апісання яго сэнсу. Пры гэтым формула тлумачэння залежыць ад катэгарыяльнага (найбольш абагульненага, часцінамоўнага) значэння фразеалагічнайадзінкі, ад яе прыналежнасці да пэўнага семантыка-граматычнага разраду — дзеяслоўнага, назоўнікавага, прыслоўнага і г. д. Так, дзеяслоўныя фразеалагізмы тлумачацца пры дапамозе дзеяслоўных словазлучэнняў, назоўнікавыя — пры дапамозе назоўнікавых словазлучэнняў і г. д. Калі дзеяслоўны фразеалагізм прыводзіцца ў загалоўку ў дзвюх трывальных формах граматычна галоўнага кампанента, то тлумачэнне даецца па першай форме (незакончанага трывання). Напрыклад, вынесены ў
6 Карыстаемся тэрмінамі А. В. Калініна, які адносна гісторыі слова маляр піша, што яно ўвайшло ў рускую лексіку «з польскай мовы, але ў польскай мове яно з'явілася пад уплывам нямецкага Маlег. Таму блізкая этымалогія гэтага слова — польская, далёкая — нямецкая» (Калинин А. В. Лексика русского языка. М., 1971. С. 79).
133 👁