круціць носам, ламаць сабе, свае рукі, махнуць рукой на каго, на што, паціскаць плячамі, рабіць вялікія вочы, рваць на сабе валасы і інш. Некаторыя фразеалагізмы ўзніклі шляхам сінекдахічнага пераносу (калі назва часткі ўжываецца ў значэнні цэлага): да сівых валасоў, дах над галавой, з вуснаў у вусны, з руку рукі і п д.
Другім, значна менш прадуктыўным з'яўляецца эліптычны спосаб, г. зн. утварэнне фразеалагізмаў у выніку скарачэння прыказак пераважна алегарычнага характару — устойлівых моўных адзінак са структурай сказа. У беларускай мове ёсць каля сотні фразеалагізмаў, якія паходзяць з прыказак, прычым узніклі неаднатыпна. Рознымі шляхамі ўтварыліся, напрыклад, выразы адальюцца слёзы каму чые, гром грымнуў, крывое кола, кусаць сабе локці, як нітка за іголкай адпаведна з прыказак Адальюцца воўку авечыя слёзы; Пакуль гром не грымне, мужык не перахрысціцца; Крывое кола на сябе гразь кідае; Блізка локаць, ды не ўкусіш; Куды іголка, туды і нітка. Значэнне фразеалагізма, утворанага на аснове прыказкі, знаходзіцца ў семантычнай сувязі з агульным сэнсам прыказкі.
Трэці спосаб, таксама малапрадуктыўны, — фразеалагічналексічны. Сутнасць яго заключаецца ў тым, што фразеалагізм утвараецца на базе асобнага слова, у выніку «разгортвання слова ў фразеалагізм» (В. М. Макіенка). Так склаліся, напрыклад, такія выразы генетычна каламбурнага характару: гад печаны, гарадзіць плот, дулю з макам, заводзіцца з паўабароту, малоць не падсяваючы, плесці лапці, цягнуць рызіну. Гэтыя фразеалагізмы пры супастаўленні іх з адпаведнымі свабоднымі словазлучэннямі не ўспрымаюцца як метафарычныя ўтварэнні. Яны ўзніклі ў выніку адначасовай рэалізацыі двух значэнняў аднаго са слоўкампанентаў і яго каламбурнага дапаўнення другім словам (гл. пра гэта больш падрабязна, напрыклад, у слоўнікавым артыкуле варона загуменная).
Сэнсаўтваральны кампанент маюць і такія фразеалагізмы, як адзін канец, быць, трымацца, стаяць і пад. на роўнай назе з кім, чортава гібель каго, чаго, чорт лысы.
Сярод выразаў, утвораных фразеалагічна-лексічным спосабам, можна асобна вылучыць невялікую групу фразеалагізмаў, у якіх «кожны кампанент паасобку семантычна суадносіцца (але не супадае!) з перыферыйнымі значэннямі аднайменных слоў свабоднага ўжывання»7. Гэта фразеалагізмы з аналітычным значэннем: благім матам, браць верх, знаходзіць агульную мову з кім, падаць духам, падымаць голас, стаяць на сваім і інш.
7 Жуков В. П. Роль образности (метафоричности) в формировании целостного значения фразеологизма// Проблемы фразеологии и задачи ее изучения в высшей и средней школе. Вологда, 1967. С. 103.
113 👁