табе і на! А яны з Марыяй Дзмітраўнай збіраліся ў маі ці чэрвені рушыць дахаты… Вось табе і Юр 'еў дзень! (С. Александровіч. Крыжовыя дарогі). Да сярэдзіны XV ст. сяляне мелі права пераходзіць ад аднаго гаспадара да другога пасля заканчэння ўсіх палявых работ, перад пачаткам зімы. Затым гэта права было абмежавана строга акрэсленым тэрмінам — за тыдзень да Юр'евага дня (26 лістапада па старым стылі) ці тыдзень пасля яго. А ў канцы XVI ст. быў забаронены пераход сялян і ў Юр'еў дзень, яны былі канчаткова замацаваны за феадаламі. У гэтай сувязі і ўзнік названы выраз, які пасля як вокліч расчаравання стаў прымяняцца і ў іншых маўленчых сітуацыях. Воўк дарогу перабег каму. Уласна бел. Вельмі шанцуе камун. — Яму, — Ігнат кіўнуў на Адася, — няйначай, сёння воўк дарогу перабег. Я быў упэўнены, што ён прайграе, ажно не… (А. Кудравец. Сачыненне на вольную тэму). Узнік на аснове павер'я, што воўк, які перабег дарогу камунебудзь, «прадракае шчасце, а заяц або лісіца — няшчасце» (I. І. Насовіч). Воўк у авечай скуры. Агульны для ўсходнесл. і польск. (wilk w оwсzеj skогze) м. Чалавек, які маскіруе свае нядобрыя намеры ці дзеянні; крывадушнік. Вось, паглядзіце на яго. Здаецца — цяля, ягнё. А і ў душы ён — воўк, воўк у авечай скуры. Як можна на яго спадзявацца?! (А. Макаёнак. Выбачайце, калі ласка). Склаўся на базе выказвання з Евангелля (Матфей, 7,15): «Сцеражыцеся хлуслівых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечым адзенні, а ўнутры ёсць ваўкі драпежныя». Фразеалагізм з аналагічнай вобразнасцю ёсць у ням. (WоІf іт Sсhаfреlz — воўк у барановым кажусе), чэшск. (vіlk v гоuсhu bегаnčіт — воўк у адзенні барановым) мовах. Вочная стаўка. Агульны для ўсходнесл. (руск. очная ставка, укр. очна ставка) і балг. (очна ставка) м. Адначасовы і перакрыжаваны допыт абвінавачанага і сведак. Капітан прынёс пратакол вочнай стаўкі. Саламея, слепячыся, чытала яго (Р. Сабаленка. Вочная стаўка). Узнік на аснове словазлучэння ставіць вочы на вочы, вядомага ў юрыдычнай справе з даўнейшых часоў. Так, у грамаце вялікага князя літоўскага (1511) «баярам, мяшчанам і ўсёй зямлі Полацкай» чытаем: «…паставити его очи на очи на явном суде хрестіянскомъ, и того, хто вадить, и того, на кого вадить». Вочы адкрываюцца (раскрываюцца, адчыняюцца) у каго, каму, на што. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. глаза открываются, укр. очі відкриваються). Хто-н., вызваляючыся ад памылковых поглядаў, пазнае сапраўдны сэнс чаго-н. [Мотэль] зайшоў у
Дадатковыя словы
rоuсhu, skоrze, паверя, юревага, юреў
70 👁