Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
чалавек» (Г. Далідовіч), «вострая на слова Марылька» (Т. Хадкевіч). Фразеалагізм, хутчэй за ўсё, склаўся пад уплывам іншага — востры язык у каго (гл.) — калькі з франц. м. Вострыя вуглы. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. острые углы, укр. гострі кути). Рэзкія бакі чаго-н.; тое, што выклікае рознагалоссі і супярэчнасці. Прымаецца на выканкоме рашэнне, і трэба пракантраляваць, як яно выконваецца, Голуба там рэдка ўбачыш. Вострыя вуглы не па ім, абыходзіў ён вострыя вуглы (Э. Ярашэвіч. Святло імя твайго). Узнік на аснове дзеяслоўнага фразеалагізма згладжваць вострыя вуглы, што значыць 'змякчаць рэзкія бакі чаго-н., вастрыню рознагалосся і супярэчнасцей'. Адарваўшыся ад дзеяслоўнага выразу, гэты фрагмент атрымаў прадметнае значэнне, захаваўшы «долю» семантыкі ўсяго фразеалагізма. Востры язык у каго. Калька з франц. м. (lаnquе effiléе). Хтон. дасціпны, з'едлівы ў размове. —Хацелася б, каб іх [адмоўных якасцей] у вас было як найменей. — І мне таксама хацелася б гэтага. — У вас востры язык, — стрэліла ў мяне пранізлівым позіркам Мальвіна Ягораўна (Я. Васілёнак. Бліскавіца). Восьмы цуд свету. Калька з англ. м. (еіghth wоndег оf thе world). Штосьці дзіўнае, велічнае, незвычайнае. Я шмат чытаў для свайго ўзросту, гэта былі радкі накшталт радкоў нямецкага паэта Мюлера… I раптам: «Ці завылі ваўкі, ці заенчыў віхор, ці запеў салавей, ці загагала гусь, — я тут бачу свой край, поле, рэчкі і бор, сваю матку — зямлю — Беларусь». Гэта было дзіва. Восьмы — а для мяне першы — цуд свету. А потым былі «Магіла льва», «Бандароўна», — і змяніўся свет. Назаўжды (У. Караткевіч. Пакуль гэта сэрца б'ецца). У старажытнасці лічылася, што на зямлі ёсць сем цудаў свету — грандыёзных, надзвычайных збудаванняў: егіпецкія піраміды, вісячыя сады Семіраміды, храм Артэміды ў Эфесе, грабніца Маўсола ў Галікарнасе, Калос радоскі (медная статуя на востраве Родас), маяк на востраве Фарос, статуя Зеўса ў Алімпіі. У наш час выкарыстоўваюць выраз восьмы цуд свету для абазначэння чагосьці новага, нечаканага, надзвычайнага, як бы адштурхоўваючыся ад згаданых даўнейшых сямі цудаў (дарэчы, з магічным лікам сем, які называюць лікам гармоніі і нябеснай дасканаласці; параўн.: сем пірамід, сем мудрацоў, сем дзён у тыдні, сем колераў вясёлкі, сем нот, сем адтулін галавы, сем шыйных пазванкоў…). Вось табе бабка і Юр'еў дзень! Паўкалька з руск. м. (вот тебе, бабушка, и Юрьев день!). Вокліч здзіўлення, расчаравання ў сувязі з нездзяйсненнем якой-н. надзеі. Ведаў Канстанцін Міхайлавіч і пра тое, што ў Мінску ўжо гаспадараць немцы. Вось
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

wоndеr, бецца, зедлівы, юреў
66 👁
 ◀  / 440  ▶