Утвораны на аснове фразеалагізма вольная птушка (гл.) — відаць, калькі з ням. м. Воля ваша (твая). Запазыч. з царк. — слав. м. Ужыв. як ветлівая форма выказвання згоды ці нязгоды з кім-н., абазначаючы 'як хочаце, як лічыце патрэбным'. — Я вас арыштую. — Воля ваша, але я не вінаваты (К. Чорны. Трэцяе пакаленне). З евангельскага тэксту: да будет воля твоя. Першапачаткова ўжываўся ў дачыненні да Бога, пасля пераасэнсаваўся, стаў дастасоўвацца да любога суразмоўніка. Воляй-няволяй. Калька з лац. м. (vоlens nоlеns). Незалежна ад жадання ці нежадання. Унутрана ён адчувае: Швальбе спасаваў, таму воляй-няволяй схіліўся перад ім (І. Навуменка. Сасна пры дарозе). Выраз антытэзнай пабудовы, спалучэнне супрацьлеглых слоў. Вомегам вылазіць каму. Уласна бел. Ужыв. са значэннем 'адпомсціцца, не праходзіць бясследна', калі кажуць пра расплату за які-н. кепскі ўчынак. Яна ж яму сёння хацела сказаць, што балаўство яго вомегам вылазіць (М. Лобан. На парозе будучыні). Паходжанне гэтага фразеалагізма становіцца зразумелым, калі высветліць сэнс яго першага кампанента. Вомег — гэта другая назва балігалову, двухгадовай расліны з сям'і парасонавых. Пра страшэннай сілы яд, выціснуты з вомегу, ведалі яшчэ ў Старажытнай Грэцыі і карысталіся ім для знішчэння палітычных сапернікаў. Вядома, напрыклад, што славуты філосаф Сакрат быў атручаны вомегам. Лісты вомегу, падобныя на лісты пятрушкі або хрэну, а таксама плады, падобныя да анісавых, калі яны трапяць у ежу, выклікаюць хуткае атручэнне, знешнімі паказчыкамі якога з'яўляюцца ваніты, нястраўнасць жывата і інш. З такім станам хворага і звязана ўзнікненне спачатку свабоднага словазлучэння вомег вылазіць, а потым пераасэнсаванага, якое набыло пад уплывам фразеалагізма бокам вылазіць змененую форму першага кампанента. Выраз на пачатку свайго жыцця ўжываўся, відаць, толькі ў кленічах і быў зламоўным пажаданнем цяжкай хваробы і смерці ад атручэння вомегам. Востры на язык. Запазыч. з руск. м. Знаходлівы ў размове, дасціпны. [Тадора] пасынка самога баіцца трохі чапаць Злосны і на язык востры — адсячэ зразу, аж абліжашся (К. Крапіва. Мядзведзічы). Выраз з агульным аналітычным значэннем. Абодва кампаненты — сэнсаўтваральныя: востры суадносіцца са значэннем 'дасціпны, зедлівы', а язык — са значэннямі як 'орган маўлення', так і 'здольнасць выказваць свае думкі словамі'. Параўн. прыклады са словам востры ў згаданым значэнні: «востры на слова
Дадатковыя словы
зяўляюцца, сямі
69 👁