Выраз антытэзнай пабудовы, спалучэнне супрацьлеглых слоў. У бел. і руск. м. ужываецца і як калька — воляй-няволяй (гл.). На аснове лац. выразу ўтвораны яшчэ два фразеалагізмы: рад не рад (гл.), хочаш не хочаш (гл.). Вольнаму воля. Агульны для ўсходнесл. м. Перадае значэнне 'як сабе хочаш', калі гавораць пра таго ці таму, хто не прымае чыіхсьці парад. Што ж, Васіль, вольнаму воля, а я табе раю ўсё ж такі добра падумаць (Я. Брыль. У Забалоцці днее). Узнік з прыказкі Вольнаму воля, шалёнаму поле і існуе як яе скарочаны варыянт з тым жа значэннем. Эліпсаваны адпаведнік прыказкі — актыўная моўная адзінка, тады як сама прыказка цяпер ужо ўжываецца радзей: «— Як загадае ўлада пайсці ў калгас, дык і пойдуць усе… — А як не загадае?.. Як тады?.. — Як хто захоча… Вольнаму воля… — А шалёнаму поле?..» (М. Зарэцкі). Прамы сэнс першай прыказкавай часткі звязваецца з правам вольнага, непрыгоннага чалавека мець свабоду дзеяння, пераходзіць, пераязджаць з месца на месца. Вольная птушка. Відаць, сэнсава змененая калька з ням. м. (vодеlfгеі, літаральна «вольная птушка»). Свабодны, ні ад каго не залежны чалавек (пра мужчыну ці жанчыну). — Ты ж у Шмерлінга ў канторы працуеш? — Шмерлінга я ўжо кінуў. Занудлівы вельмі. Над кожнай капейкай калоціцца. Я цяпер вольная птушка (Л. Дайнека. Людзі і маланкі). У ням. м. vодеlfгеі мае значэнне 'выгнаннік; той, хто не знаходзіцца пад аховай законаў'. Вольны казак. Агульны для ўсходнесл. м. Свабодны, ні ад каго не залежны чалавек. Я сваіх стрыжаных праз два тыдні распускаю — і да самага верасня вольны казак. Любата. Што хочаш рабі (І. Навуменка. Сасна пры дарозе). Словазлучэнне вольны казак, на аснове якога ўтварыўся фразеалагізм, сэнсава таўталагічнае, калі мець на ўвазе першапачатковае значэнне другога кампанента: слова казак — запазычанне з цюркскіх моў, дзе яно абазначае 'вольны чалавек'. Вольнымі казакамі ў XV–XVIII стст. называлі сялян і пасадскіх людзей, якія ўцяклі ад феадальнага прыгнёту і пасяліліся на ўскраінах Рускай дзяржавы, Вялікага княства Літоўскага. У казацкіх таварыствах не было прыгонніцтва, кожны меў фармальна роўнае права карыстацца зямлёй, органы ўлады выбіраліся на сходах. Сярод вольных казакоў, асабліва ў Запарожскай Сечы, было нямала выхадцаў з Беларусі. Вольны птах. Агульны для бел. і ўкр. (вільний птах) м. Свабодны, ні ад каго не залежны чалавек (пра мужчыну). Ты адзін, Пабла. Малады, дужы. Вольны птах. А ў мяне сям 'я (ЛЛевановіч. Валанцёр свабоды
Дадатковыя словы
vодеlfrеі
71 👁