Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
[эмігрантаў] хлёсткі, слухмяна віляюць хвастом, японскай чакаючы косткі пад бедным маньчжурскім сталом (А. Куляшоў. Баранаў Васіль). А ты, стары, не віляў бы хвастом, а адразу сказаў бы, калі не хочаш, калі табе не даспадобы ў нас… (Я. Брыль. Мышалоўкі). Узнік у выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, пераносу на чалавека дзеянняў і ўласцівасцей жывёлы, звычайна сабакі. Вісець (віснуць, павісаць) у паветры. Калька з ням. м. (schwеbt іn dег Luft). Ужыв. са значэннямі 'знаходзіцца ў хісткім, няпэўным становішчы' і 'не атрымліваць спачувальнага водгуку, падтрымкі іншых людзей'. Паставіць [гараж] у сваім двары нельга, аў чужы хто пусціць? Так што пытанне з гаражом пакуль што вісела ў паветры (У. Шахавец. Блакітная мара). Пагражае [выкладчык] усімі карамі тым, хто ўцякае з лекцый і семінараў. Пагрозы віснуць у паветры (І. Навуменка. Бульба). У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз. Параўн.: франц. êtге еn l'aіг, англ. bе іn thе аіг (у абодвух выпадках літаральна «быць у паветры»). Вісець на валаску. Калька з лац. м. (dе ріlо репdеt). Аказвацца ў вельмі ненадзейным, небяспечным становішчы. — Што чуваць, бацюшка? Што піша газетка? — Усё вісіць на валаску, — адказвае бацьку поп. — Захісталіся кардоны (А. Бялевіч. Малюнкі маленства). Узнікненне фразеалагізма, відаць, мае сувязь са старажытнагрэчаскім паданнем пра цара Дыянісія Старэйшага і яго прыбліжанага Дамокла, які зайздросціў свайму ўладару, называючы яго самым шчаслівым з людзей. I вось зайздросніка запрасілі ў царскі палац і пасадзілі на трон. Радасць была нядоўгай і перайшла ў страх, бо Дамокл убачыў, што ў яго над галавой вісіць на конскім валаску востры меч. Як растлумачыў Дыянісій, гэты меч — сімвал небяспекі, якая ўвесь час падпільноўвае цара, знак нетрываласці яго шчасця. Вісець на тэлефоне. Агульны для ўсходнесл. і польск. (wіsіеć ргzу tеlеfоnіе) м. Часта званіць і доўга гаварыць па тэлефоне. — Мала рухаецеся, — гаворыць урач пацыенту. — Відаць, работа ў вас сядзячая… — Вісячая… Цэлымі днямі вішу на тэлефоне (Вожык. 1975. № 20). Сэнсаўтваральным тут выступае назоўнікавы кампанент. Гл. таксама абарваць тэлефон. Вісець (павіснуць) паміж (між) небам і зямлёй. Уласна бел. Знаходзіцца ў хісткім, няпэўным становішчы. Не, калі ўжо вырашана, ехаць на Узлессе трэба неадкладна. Няма чаго вісець
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
72 👁
 ◀  / 440  ▶