Паходзіць з заключнай часткі песнапення памінальнай службы.
Вешаць (апускаць) галаву. Калька з франц. (bаіssег lа tеtе) або ням. (dеn Корf hängеn lаssеn) м. Даходзіць да моцнага адчаю, маркоціцца, адчуваць душэўнае хваляванне. Мы з твайго пакалення, з кагорты байцоў, ні на хвілю не можам мы вешаць галоў (А. Куляшоў. Толькі наперад).
Выраз жэставага паходжання: унутраны, псіхічны стан чалавека называецца па знешнім выразніку гэтага стану — апусканні, нахіле галавы.
Вешаць нос на квінту. Агульны для ўсходнесл. м. Даходзіць да адчаю, тужыць, маркоціцца. — Але следу гэтае рэвалюцыі ніхто не затрэ ў гісторыі. — О, не! І вешаць нос на квінту няма чаго! (Я. Колас. На ростанях).
Вешаць нос і вешаць нос на квінту — два фразеалагізмысінонімы. Яны адрозніваюцца вобразнасцю і паходжаннем. Першы не патрабуе этымалагічнага аналізу, бо ўсведамляецца як пераносны выраз (калі хтосьці сумуе, то ён звычайна апускае, вешае галаву). Другі фразеалагізм узнік значна пазней, чым першы, але на яго аснове і ў асяроддзі музыкантаў. Вобраз, пакладзены ў аснову фразеалагізма, становіцца зразумелым, калі мець на ўвазе, што музычны тэрмін квінта абазначае найвышэйшую па тону скрыпічную струну, да якой, як да найоліжэйшай, скрыпач амаль што датыкаецца носам, іграючы на інструменце і падтрымліваючы яго падбародкам.
Вешаць сабак на каго, каму. Гл. сабак вешаць на каго, каму.
Віламі па вадзе пісана. Агульны для ўсходнесл. м. Невядома, ці ажыццявіцца што-н. А скуль ты знаеш, што яны канешне прыйдуць? Га? То яшчэ віламі па вадзе пісана? (І. Мележ. Мінскі напрамак).
Як правіла, ва ўсіх тлумачальных лексічных слоўніках гэты фразеалагізм змяшчаюць пад словам вілы, хоць на самай справе ён семантычна зусім не звязваецца са значэннем 'сельскагаспадарчая прылада'. Тут вілы — даўно зніклае слова, што абазначала кругі'. З дзвюх варыянтных форм, у якіх ужываецца выраз (…па вадзе… і…на вадзе…), зыходнай трэба лічыць форму з прыназоўнікам на, што найбольш адпавядае першапачатковай вобразнасці фразеалагізма: віламі (г. зн. кругамі — на чым) на вадзе пісана. Форма па вадзе ўзнікла, відаць, у сувязі з успрыманнем слова вілы як 'сельскагаспадарчая прылада'.
Віляць хвастом. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі 'ліслівасцю дамагацца чыёй-н. прыхільнасці' і 'хітраваць, крывадушнічаць, ашукваць'. Змяніўся і выгляд іх
81 👁