Віленскія камунары). Сяргей Карага пачуў, што канвойнікі будуць трымаць яго руку і што яны, ва ўсякім разе, не ворагі яму (Я. Колас. Сяргей Карага). Магчыма, і тут яго [Стася] не лічылі за чалавека, але ва ўсякім разе гэтага не сказалі (А. Чарнышэвіч. На сажалках).
Утвораны па мадэлі з сэнсава тоесным выразам ва ўсякім (у кожным) выпадку (гл.) — калькай з франц. м.
Ваяваць (змагацца) з ветракамі. Калька з ням. м. (mit Wіndmühlеn kämрfеn). Дарэмна траціць сілы ў барацьбе з уяўнай небяспекай ці несапраўднымі цяжкасцямі. Самі [бацька і Лёдзя] ускладняюць сабе жыццё… Ваююць з ветракамі, выдумляюць грозных, каверзных праціўнікаў (У. Карпаў. Сотая маладосць).
Склаўся на аснове аднаго з эпізодаў рамана Сервантэса «Дон Кіхот» (1615), дзе галоўны герой змагаецца з ветракамі, палічыўшы іх за злых веліканаў.
Вежа са слановай косці. Калька з франц. м. (tоur d'іvоіге). Абазначае 'індывідуалістычны свет'. А ўсякія спробы ўцячы ў вежу са слановай косці ад грамадства і тым самым ад сябе як асновы ва ўзаемаадносінах з часам канчаліся марна... (М. Лужанін. Роздум перад маладымі).
Крылаты выраз належыць франц. паэту і крытыку Сент-Бёву, які ўжыў яго ў вершаваным пасланні «А. М. Vіllетаіn» (1837), характарызуючы паэтычную творчасць А. дэ Віньі.
Векі вечныя (век вечны). Агульны для ўсходнесл. м. Заўсёды, вечна. Ды не будзе ж так векі вечныя, а прыйдуць ніяк часы лепшыя (А. Гурыновіч. Бор).
Вытворны ад фразеалагізма ва векі вякоў (гл.).
Весці (павесці) рэй. Паўкалька з польск. м. (wоdzіć геj). Быць завадатарам, верхаводзіць, аказваць уплыў на ход чаго-н. Весці рэй даручылі Дзіміну, і бяседа зашумела, як шуміць яна, калі ёсць юбіляры, аматары тостаў і людзі, якія паважаюць гаспадароў і сябе (У. Карпаў. Вясеннія ліўні). Слова рэй у польск. м. па-за фразеалагізмам не ўжываецца, але з'яўляецца часткай складанага слова wodzіrеj 'распарадчык (танцаў)', якое ўзнікла на аснове нямецкага Rеіgеn 'танец, хор, карагод'. Першапачаткова фразеалагізм wоdzіć геj у польск. м. ужываўся ў дачыненні толькі да танцаў — са значэннем 'быць распарадчыкам танцаў'. З блізкім да гэтага значэннем ён выкарыстаны ў паэме Я. Купалы «Бандароўна»: «У гульні сама рэй водзіць, весела міргае, задзіўляе ўсіх чыста, як зара якая».
Вечная памяць каму. Запазыч. з царк. — слав. м. Ужыв. як пажаданне заўсёды помніць нябожчыка, звычайна за яго справы, учынкі і пад. Паны лёгка сваіх правоў не аддаюць. Так гаварыў твой бацька, вечная яму памяць (Л. Ялоўчык. Дачка служанкі).
265 👁