Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Паводле паходжання гэта метафара, узятая з жывёльнага свету, вынік пераносу на чалавека дзеянняў і ўласцівасцей, напрыклад, сабакі ці каня, якія, адчуўшы небяспеку, настаўляюць вушы, пільна прыслухоўваюцца. Вастрыць (тачыць) зубы на каго, на што. Відаць, запазыч. з польск. м. (оstrzуć zęby); параўн. таксама: руск. вострить (точить) зубы, укр. гострити (точити) зуби. Ужыв. са значэннямі 'ненавідзячы каго-н., рыхтаваць яму якую-н. непрыемнасць' і 'старацца завалодаць чым-н. ці трапіць куды-н.'. Калі яшчэ калгасаў не было, ён [Філютчык] ужо тачыў на мяне зубы. У кулакі мяне за маю працу дабіваўся ўпісаць (М. Лобан. Гарадок Устронь). Яшчэ за месяц усё панства мястэчка В. знала, што пісар першага верасня імяніннік, і кожны местачковы пан ужо вастрыў зубы на гэтыя імяніны (Я. Колас. Пісаравы імяніны). Паводле І. Снегірова, узнікненне фразеалагізма звязана з перыядам дзейнасці польскага караля Стафана Баторыя (1574– 1586), у гербе якога было тры зубы. Калі ён гневаўся на каго-небудзь, то гаварылі, што вострыць зубы на яго. Ва ўвесь дух. Гл. на (ва) увесь дух. Ва ўнісон. Паўкалька з італ. м. (аll' unіsопо). Ужыв. са значэннямі 'сугучна з чым-н. (спяваць, гучаць і пад.)', 'узгоднена, зладжана з кім-, чым-н. (рабіць што-н., дзейнічаць)' і 'згодна (адказваць, рэагаваць на што-н.)'. Пасля [матор] загуў роўна і сцішана, ва ўнісон вячэрняй цішыні (У. Ліпскі. Вогненны рэйс). Напэўна ж, не адзін уладальнік «Праменя» пазірае на мінскі гадзіннік, чакаючы, пакуль ва ўнісон з Крамлёўскімі курантамі дакладна супадуць стрэлкі, каб адзначыць надыход Новага года (Вожык. 1983. № 1). —Акурат так яно і бывае, — ва ўнісон пагадзіліся [суразмоўнікі] (М. Замскі. У пошуках нажніц). Першапачаткова слова ўнісон ужывалася як музычны тэрмін для абазначэння сугучча, што ўзнікае пры адначасовай перадачы гуку некалькімі галасамі ці інструментамі. Ва ўсякім (у кожным) выпадку. Калька з франц. м. (еntоut саs). Ужыв. з прыслоўным значэннем 'пры любых абставінах, безумоўна' і ў ролі пабочнага словазлучэння са значэннем прынамсі'. Можна было не хвалявацца — Верамеек у кожным выпадку не прамінеш нават з завязанымі вачамі, абы ішоў паўз раку (І. Чыгрынаў. Плач перапёлкі). Данілка думаў, што на гэтым уся цырымонія і скончыцца, ва ўсякім выпадку, для яго (П. Пестрак. Вярнуўся). Ва ўсякім (у кожным) разе. Агульны для бел. і ўкр. (у всякому разі) м. Ужыв. са значэннямі 'пры любых абставінах, безумоўна', прынамсі' і усё-такі' Усё спрачаліся, хоць пастанову прынялі вядома ўжо якую: бараніцца ў кожным разе! (М. Гарэцкі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
 ◀  / 440  ▶