Керанскі — гэта варона ў паўлінавых пёрах, — наступаў Сяргей (І. Гурскі. Вецер веку).
Склаўся на аснове байкі І. А. Крылова «Варона» (1825). Уставіўшы сабе ў хвост паўлінавыя пёры, варона фанабэрыста пайшла гуляць з павамі, мяркуючы, што цяпер усе будуць глядзець на яе, як на дзіва. Атрымаўся, аднак, непрадбачаны канфуз (гл. ні пава ні варона).
Вароты пірагамі падпёрты ў каго. Уласна бел. Усяго ўволю, колькі хочаш (пра багатае жыццё). У Кунцэвічаў для Лазовіка заўсёды вароты пірагамі падпёрты. Алена Пятроўна, убачыўшы яго, замітусілася: — Ах, прагаладаліся, нябось… (В. Блакіт. Шануй імя сваё).
У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз, узяты з народных казак.
Варочаць (звярнуць, зрушыць, перавярнуць) горы з кім, з чым. Відаць, калька з ням. м. (vегsеtzеn Вегде). Выконваць празмерна вялікую работу, справу. У прасторным клубе сядзелі адны мужчыны, здаравякі, як на падбор. 3 такімі людзьмі можна было варочаць горы (А. Асіпенка. Жыта).
У аснове фразеалагізма — нерэальны, гіпербалізаваны вобраз.
Варфаламееўская ноч. Відаць, паўкалька з ням. м. (Ваrtholоmäusnacht). Масавае, нечаканае знішчэнне каго-н. Ляцяць! Нашы ляцяць! Родныя мае! Хутчэй! Хутчэй! Пачакай. Пачакай хвіліначку. Зараз будзе варфаламееўская ноч фашыстам. Ляцяць! (І. Шамякін. Шшобная ноч).
Паходзіць ад гістарычнай падзеі — масавага знішчэння гугенотаў-пратэстантаў католікамі ў Парыжы ўначы на 24 жніўня 1572 г. перад днём святога Варфаламея. Арганізаваная царквой разня перакінулася на іншыя гарады Францыі і працягвалася некалькі дзён.
Варыцца ў сваім (ва ўласным) саку. Калька з англ. м. (tо stеw іn опе's оwn juiсе). Жыць ці працаваць без зносін з іншымі, не выкарыстоўваючы чужога вопыту. Мастакам трэба асяроддзе. Таму і ёсць правінцыялы, і проста самадзейнікі, таму што няма ў іх асяроддзя, у сваім саку варацца, падняцца не могуць (А. Жук. Белым снегам).
Выраз з жывой унутранай формай.
Вастрыць (навастрыць) вушы. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. вострить уши, укр. гострити уші). Напружана, уважліва прыслухоўвацца, насцярожвацца. Віктару не спадабалася, што такая размова вядзецца пры малых. Нават Кацька і тая «навастрыла вушы» (І. Шамякін. Атланты і карыятыды).
88 👁