Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Валаамава асліца (валаамаў асёл). Відаць, паўкалька з англ. (Ваlаат's аss) ці франц. (апеssе dе Ваlаат) м. Пакорны, маўклівы чалавек, які раптам выказаў сваю думку або нязгоду, пратэст. [Антох:] I лепей бы я з бесам піў, чым з папом, які з Бесавічаў. [Поп:] Ой, заклею я твой вобраз. [Антох:] Паспрабуй, асёл валаамаў (У. Караткевіч. Маці ўрагану). Утвораны на аснове біблейскай легенды (Лічбы, 22, 27–28) пра чараўніка Валаама і яго асліцу, якая, калі гаспадар пачаў біць яе, запратэставала чалавечай мовай, стала ўгаворваць гаспадара, каб ён не ішоў супраць Божай волі і адмовіўся ад намеру выконваць загад маавітанскага цара Валака. Валасы сталі дыбам у каго. Фразеалагізм, з нязначнымі варыяцыямі, ёсць амаль ва ўсіх славянскіх і іншых еўрапейскіх мовах (напрыклад, у немцаў: dаs Нааг stеht zu Вегgе — валасы сталі ўгору; у французаў: сеlа fаіt dгеssег lеs сhеvеuх — ад гэтага валасы становяцца дыбам). Выраз, хутчэй за ўсё, трапіў да нас як фразеалагічная калька з лац. м. (steteruntgue сотае). Узнік як гіпербала для выражэння пачуцця неспадзяванага страху, калі здаецца, што на галаве нібы падымаюцца валасы. Ужыв. са значэннем 'каго-н. ахоплівае жах': Я крычаць, я тукаць на іх, валасы ў мяне дыбам (М. Ракітны. Жоўты). Замест дыбам выкарыстоўваюцца яго варыянты: валасы стануць дубка (К. Крапіва), валасы дуба становяцца (З. Бядуля), валасы ў дыбкі сталі (В. Каваль). Генетычна фразеалагізм можна кваліфікаваць і як «метафару, узятую з жывёльнага свету» (В. У. Вінаградаў): у жывёл пры небяспецы валасы становяцца дыбам. Валіць цераз пень калоду. Агульны для ўсходнесл. м. Рабіць няўмела, абы-як. Пасля ў закусачнай на памяць хлапец асмеліўся на верш… Яшчэ валіў праз пень калоду; але рабіў мяне раднёй свае радні, свайго завода, тае касыначкі рабой (М. Лужанін. Як нараджаўся новы свет). Раней фразеалагізм меў больш поўную форму, у зборніку І. Насовіча ён падаеццатак: цераз пень, цераз калоду валіць без уходу. Гл. цераз пень калоду. Валоданне пяром. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. владение пером, укр. володіння пером). Уменне свабодна і выразна выказваць свае думкі на паперы. Гэта вельмі непрыемна і прымушае яшчэ раз напамінаць аб неабходнасці дасканалага валодання пяром (Я. Колас. Аб літаратурнай працы). Назоўнікавы фразеалагізм, утвораны ад суадноснага дзеяслоўнага валодаць пяром. Валоданне словам. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. владение словом, укр. володіння словом). Здольнасць выразна, красамоўна гаварыць, пісаць. Творчую адоранасць Мікола
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
106 👁
 ◀  / 440  ▶