Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Паводле паходжання гэта першая частка прыказкі Ваду ў ступе таўчы — вада і будзе. Выраз мае той жа сэнс, што і ў прыказцы; у кантэкст уключаецца без граматычных абмежаванняў, рэалізуючы ўсе формы асобы і ліку дзеяслоўнага кампанента (таўку, таўчэш і г. д.). Вады не замуціць каму. Відаць, калька з ням. м. (kann kеіn Wässегсhеn trübеn). Не зрабіць ніякай шкоды, кічога кепскага каму. Бяры кажу, сынок, мая ягадка, хоць і Агатку — па мне што? Не я, а ты, Сымонка-дзіцятка, будзеш з ёй жыць: я ўжо старая, нядужая, і вады вам не замучу (Ядвігін Ш. Важная фіга). Першааснова фразеалагізма — свабоднае словазлучэнне, звязанае з разнастайнымі жыццёвымі выпадкамі на берагах рэк, дзе мылі бялізну, паілі коней, бралі ваду. Добры чалавек не забываўся пра суседа, стараючыся не замуціць яму вады, калі той знаходзіўся ніжэй па цячэнні вады. Шмат (многа, нямала, колькі, столькі) вады сплыло (сплыве). Калька з франц. м. (іl раssега bіеn dе 1'еаu sоus lеs ропts — літаральна «сплыве многа вады да той пары»), (Шмат) адбылося змен, прайшло часу. І хоць з той пары, як кажуць, шмат вады сплыло, — гэтулькі ж гадоў прайшло! — успомнілася мне з усімі драбніцамі гісторыя яго «хваробы» (М. Чавускі. Рэжым дык рэжым). Як даўно тое было… Колькі вады сплыло з таго часу (У. Кузьмянкоў. Два білеты ў цырк). Паходжанне фразеалагізма тлумачаць такой з'явай: у старажытнасці час вызначалі вадзяным гадзіннікам — па ўзроўні вады, якая сцякала кроплямі. Можна таксама меркаваць, што фразеалагізм — скарочаны варыянт ранейшай, больш поўнай формы шмат вады сплыло ў раку (параўн. у зборніку М. Федароўскага: яшчэ многа вады у мора ўпадзе; у сучаснай англійскай мове (у перакладзе): шмат вады працякло пад мостам, у нямецкай: шмат вады працякло ў мора (Эльбу, Рэйн і г.д.). Вазіць ваду на кім. Агульны для ўсходнесл. м. Абцяжарваць каго-н. непасільнай, зневажальнай работай. Будуць на табе ваду вазіць, во пабачыш… У каго ты такі недарэка? (А. Дудараў. Кола). Паходзіць з прыказкі На сярдзітых ваду возяць. Вайна (бітва, змаганне) з ветракамі. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. сражение с ветряными мельницами, укр. війна з вітряками). Дарэмная трата сіл, здольнасцей у барацьбе з уяўнай небяспекай ці несапраўднымі цяжкасцямі. Платон Восіпавіч… са злой іроніяй адрэзаў: — Прынцьтовасць у дадзеным выпадку — бітва з ветракамі (А. Асіпснка. Непрыкаяны маладзік). Паходзіць з дзеяслоўнага фразеалагізма ваяваць (змагацца) з ветракамі (гл.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
 ◀  / 440  ▶