Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Узнік з прыказкі (падаецца ў зборніках І. Насовіча, М. Федароўскага) Калісьці было, ды быллём зарасло. Адарваўшыся ад прыказкі, у якой было і зарасло звязаны рыфмай, фразеалагізм набыў здольнасць рэалізаваць родавыя і лікавыя формы дзеяслоўнага кампанента: «Не быў я ў свеце бабылём, і ты не будзеш, братка, пакуль не зарасла быллём салодкая загадка…» (В. Вітка). Зрэдку замест быллём выкарыстоўваецца быльнягом: «Ну што ты! Нашто ты? Калі што некалі і было, дык быльнягом зарасло…» (М. Лужанін). Бы на карове сядло. Гл. як (нібы, бы) на карове сядло. Быццам аршын праглынуўшы. Гл. як (быццам, нібы) аршын праглынуўшы. Бярозавая каша. Агульны для ўсходнесл. м. Розгі або дубец, рэмень і пад. Проста і ў думках не было, каб гэты клоп, як ён заўсёды называў сваю пляменніцу, ды раптам надумалася выходзіць замуж. А бярозавай кашы яна не хоча часам?.. (М. Лынькоў. Векапомныя дні). Як мяркуюць, выраз узнік у школьным асяроддзі. Раней у школах, дзе вучылі дзяцей грамаце, пераход да чытання новай кнігі і іншыя поспехі ў вучобе адзначаліся кашай: бацькі ў такіх выпадках прыносілі гаршчок кашы, якую ўсе вучні елі разам. Калі вучань правінавачваўся, яго каралі розгамі, як правіла, бярозавымі. Такое пакаранне сталі называць бярозавай кашай. Фразеалагізм утварыўся па мадэлі словазлучэння тыпу прасяная каша. Ва векі вякоў. Калька з лац. м. (іn sаесulа sаесulогum). Назаўсёды, навечна. [Маці:] Ой, лясы, вы не шуміце, майго мужа не будзіце, бо ён спіць вечным сном ва векі вякоў (А. Кудравец. Раданіца). З формулы праслаўлення Бога ў часе хрысціянскага царкоўнага набажэнства (абедні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

sаесulоrum
74 👁
 ◀  / 440  ▶