Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Будоўля паветраных замкаў (палацаў). Агульны для ўсходнесл. м. (руск. строительство воздушных замков, укр. будівництво надхмарніх замків). Прыдумванне нерэальных, фантастычных планаў. [Каліноўскі:] Я чуў усё, але не хацеў да часу перапыняць будоўлі паветраных палацаў Серакоўскага (Е. Міровіч. Касіусь Каліноўскі). Паходзіць з дзеяслоўнага фразеалагізма будаваць паветраныя замкі (гл.) 'планаваць нерэальнае, нездзяйсняльнае', мае прадметнае значэнне і іншыя ўласцівасці назоўнікавых фразеалагізмаў. Бура ў шклянцы вады. Калька з франц. м. (unе tетрêtе dаns un vегге d'еаu). Шум, спрэчка за нявартую ўвагі дробязь. Але ж у тым самым абзацы, услед за нібыта пахвалою, ідзе нявінная на першы погляд агаворачка: маўляў, некаторыя з пералічаных твораў грэшаць схематычнасцю, жывыя пачуцціў іх падменены папяровымі, а размах падзей не вышэй за буру ў шклянцы вады (М. Лужанін. Роздум перад маладымі). Гэты крылаты выраз, як сведчыць Бальзак, належыць французскаму палітычнаму дзеячу і філосафу XVIII ст. Мантэск'ё; гэтымі словамі ён вобразна ахарактарызаваў палітычнае бязладдзе, якое ў той час мела месца ў Сан-Марына — карлікавай рэспубліцы на Апенінскім паўвостраве. Бурыданаў асёл. Паўкалька з франц. м. (l'апе dе Вuridan). Крайне нерашучы чалавек, які вагаецца ў выбары паміж двума раўнацэннымі рашэннямі ці раўназначнымі жаданнямі. [Кардонскі:] Я зусім у органы не збіраўся, мяне накіраваў райкам камсамола. Бо сам як бурыданаў асёл… Стаяў на раздарожжы, не ведаючы, што выбраць: ці дарагую мне гісторыю, ці такую ж літаратуру, ці журналістыку (С. Дубавец. Мой народ). Узнікненне фразеалагізма звязваецца з імем французскага філосафа Ж. Бурыдана (XIV ст.), які даказваў, што ўчынкі жывых істот залежаць не ад іх волі, а выключна ад знешніх прычын. У пацвярджэнне сваёй думкі ён узяў для прыкладу асла, які, знаходзячыся на роўнай адлегласці ад двух аднолькавых ахапкаў сена, абавязкова павінен загінуць ад голаду, бо пры абсалютнай свабодзе волі ён не зможа аддаць перавагу якомунебудзь аднаму ахапку сена. Параўн. ужыванне фразеалагізма з намёкам на яго першапачатковую вобразнасць: «— Пагубяць цябе гэтыя ягады, як бурыданавага асла сена, — смяецца з Машы Аркадзь» (В. Гігевіч). Быллём парасло (зарасло). Агульны для ўсходнесл. м. (руск. быльем поросло, укр. биллям поросло). Даўно забыта. Мілая!.. Усё быллём парасло, а пры ўсіх тут скажу… І я твайго Паўла кахала (М. Ракітны. На свята
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

dеаu, lапе, vеrrе, мантэскё
72 👁
 ◀  / 440  ▶