Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Утварыўся, на думку В. М. Макіенкі, у выніку кантамінацыі, аб'яднання частак двух фразеалагізмаў: трапляць у пераплёт (гл.) + браць у абарот. Браць (узяць) у свае рукі. Калька з франц. м. (ргеndге еn mаіns; літаральна «браць у рукі»). Ужыв. са значэннямі: 'падпарадкоўваць сваёй волі каго-н.', 'прымаць на сябе кіраўніцтва чым-н.' і 'сілай авалодваць чым-н. (часцей пра ўладу)'. Я прыйшла менавіта да вас, Іван Мікалаевіч. І як да старшыні сельсавета, і як да старэйшага Косцікавага брата. Вазьміце ў рукі Косціка, інакш… (Б. Сачанка. Вялікі Лес). Старшыня сельсавета намогся ўзяцьу свае рукі кіраванне сходам на гэты час (Р. Мурашка. Салаўі святога Палікара). Рабочых грамады ў свае возьмуць рукі заводы і фабрыкі, шахты і домны… (Я. Купала. Настане такая часіна). Фразеалагізм з жывой унутранай формай. Браць (узяць) уцям што. Уласна бел. Разумець, усведамляць што-н. Я вось сяджу, думаю — і ніяк не магу ўзяць уцям, што вы з ім не падзялілі? (Маладосць. 1980. № 4). Выраз аднолькавай сінтаксічнай і дэрывацыйнай структуры з узяць сабе у толк (што). У «Слоўніку беларускай мовы» (1870) І. І. Насовіча пададзена ўцям як прыслоўе са значэннем 'прыкметна, зразумела'. Ёсць у сучаснай бел. м. аднакаранёвыя словы: няўцям, няўцямны, няўцямна, няўцямнасць, цямлівы, цямлівасць, цяміць, уцяміць. Параўн. ва ўкр. м.: назоўнік тяма 'кемлівасць, цямлівасць', фразеалагізмы брати (узяти) втямки (втямку), брати (взяти) до тями, без тями (тямки) в голові. Браць (узяць) у шоры каго. Агульны для ўсходнесл. м. Рашуча ўздзейнічаць на каго-н., прымушаючы паступаць пэўным чынам. Старэйшы хлопец ужо ў армію пайшоў… Там яго добра возьмуць у шоры. Зробяць з хлопца чалавека… (А. Васілевіч. Сястра мая, Антаніна). Узнік у выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння. Шоры — бакавыя шчыткі, прымацаваныя да вуздэчкі, каб конь не мог глядзець убок і палохацца чаго-н. Будаваць на пяску. Агульны для амаль усіх славянскіх, а таксама франц. і ням. м. Засноўваць на ненадзейных звестках, паказчыках. Старыя пазіцыі светаразумення аказаліся хісткімі, пабудаванымі на пяску (Я. Колас. На ростанях). Склаўся на базе евангельскай прытчы (Матфей, 7, 26–27): «Усякі, хто слухае гэтыя словы мае і не выконвае іх, стане падобны на чалавека безразважнага, які пабудаваў дом свой на пяску. I пайшоў дождж, і разліліся рэкі, і падзьмулі вятры і налеглі на дом той, і ён паваліўся». Будаваць паветраныя замкі. Гл. паветраныя замкі будаваць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднання, ргеndrе
76 👁
 ◀  / 440  ▶