Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Узнік у выніку пераасэнсавання тэрміналагічнага словазлучэння, якое ў маўленні ваенных ужываецца ў сваім прамым значэнні. Браць (узяць) ногі на плечы і (ды)… Агульны для бел. і ўкр. м. Ужыв. перад выказнікам са значэннем хуткага руху і мае сэнс 'як можна хутчэй (бегчы, уцякаць і пад.)'. — Праўду сказаў — ваўкі ў логаве… — Чаму ж ты тады ногі на плечы ды наўцёкі? Ваўкоў спужаўся? (І. Капыловіч. Аблава). У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз. Можна таксама згадзіцца з існуючым меркаваннем, што выраз склаўся як перафразаванне словазлучэння браць боты на плечы (у сэнсе «разуцца, каб можна было лягчэй і хутчэй бегчы»). Браць (узяць) ногі ў рукі і (ды)… Агульны для бел. і ўкр. м. Ужыв. перад выказнікам са значэннем хуткага руху і мае сэнс 'як можна хутчэй (бегчы, уцякаць і пад.)' А ў канцы канцоў вось што: надзявайце пінжак, бярыце ногі ў рукі і бяжыце на пошту (У. Корбан. Гінка). Этымалагічная аснова фразеалагізма, відаць, такая ж, як і ў выразе браць ногі на плечы і (ды)… (гл.). Браць (узяць) прыклад з каго. Калька з франц. м. (ргendге ехетрlе sur qn). Пераймаць у каго-н. што-н., рабіць так, як хто-н. Будзьце мужчынам… Бярыце прыклад з бацькі… (У. Карпаў. Сотая маладосць). Браць (узяць) слова з каго. Калька з франц. м. (ргendге рагоlе dе qn). Дамагацца ад каго-н. абяцання выканаць што-н. [Маці] узяла з мяне слова, што я не буду ўваходзіць надта ў палітыку… (Р. Мурашка. Сын). Браць (узяць) сябе ў рукі. Калька з ням. (sісh in dег Напd hаbеn) ці франц. (no reргendio en mains) м. Ужыв. са значэннямі 'супакойваючыся, дабівацца поўнага самавалодання' і 'станавіцца больш сабраным, валявым, дзейным'. «Спакойна, толькі без панікі!» — цвярдзіў я, беручы сябе ў рукі, і заставаўся сядзець спінай да дзвярэй (А. Карпюк. Данута). [Карнейчык:] Нічога, возьмеш сябе ў рукі, сядзеш зноў на свайго ўлюбёнага канька, на землеўпарадкаванне (К. Крапіва. Канец дружбы). У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз. Браць (узяць) у пераплёт каго. Запазыч. з руск. м. Рашуча ўздзейнічаць на каго-н., прымушаючы паступаць пэўным чынам. Няхай Комлік — майстар сваёй справы, але няма незаменных! I калі ўзяць яго ў пераплёт, з трэскам выгнаць з цэха, астатнія будуць шаўковыя — вунь з кім не палічыліся, з Комлікам! (У. Карпаў. Вясеннія ліўні).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
 ◀  / 440  ▶