Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Браць (узяць) на зыхер каго. Уласна бел. Дзейнічаючы з апломбам, правакаваць каго-н., выклікаць разгубленасць з мэтай дабіцца чаго-н. — Трэба запытацца так, каб сказала… — Напалохаць трэба. На «зыхер» узяць (Я. Колас. На «святой зямлі»). Паходзіць з жаргону арыштантаў, дзе зыхер, відаць, запазыч. з ням. м. Адно са значэнняў слова sісhег (у такім разе з клічнікам на канцы) абазначае 'абавязкова, безумоўна'. Параўн.: «Саўка папаў у акрутнае становішча. Але ён быў упэўнены, што яго бяруць на „зыхер", як называецца на мове арыштантаў. Ён зацяўся і ўпарта адмаўляў, што бачыўся з паўстанцамі» (Я. Колас). Браць (узяць) на мушку каго, што. Агульны для ўсходнесл. м. Засяроджваць увагу на кім-, чым-н., сачыць за кім-, чым-н. Кірэй, Кірэй, ці даўно тое было, што глядзеў смерці ў вочы і смяяўся? А цяпер… Нарэшце злы лёс узяў цябе на мушку (У. Дамашэвіч. Заклінаю ад кулі). Выток фразеалагізма — маўленне ваенных. Параўн.: «Мацвею падумалася, што гэты, што падыходзіць, — самы галоўны, узяў яго на мушку. Пад пахвіну меціцца» (М. Лобан). Браць (узяць) на понт каго. Агульны дляўсходнесл. м. Дзейнічаючы з апломбам, правакаваць каго-н., выклікаць разгубленасць з мэтай дабіцца чаго-н. Прытвараешся, на понт хочаш мяне ўзяць. Што, надакучыў? Ён лепшы? (Э. Ярашэвіч. Гэта было нядаўна). Паходзіць з жаргону карцёжнікаў, дзе понт атаясамліваецца з хітрыкамі, ашуканствам і, відаць, з'яўляецца запазычаннем з франц. м., у якой ропtе (чытаецца: понт) абазначае панцёр' і 'уплывовая асоба'. У франц. м. ёсць і фразеалагізм соuрег dаns lе ропt які мае два значэнні: 1) скарыстоўваць шулерскі прыём у картах; 2) недарэчна папасціся, уліпнуць. Браць (узяць) на пушку каго. Запазыч. з руск. м. Дзейнічаючы хітрасцю, падманам, дабівацца чаго-н. ад каго-н. Як, на чым прыхапіў Цагельскага бандыцкі важак, я, вядома, не ведаў, тут я браў Цагельскага на пушку (У. Шыцік. Вяртанне ў мінулае). Выраз са зладзейскага жаргону, дзе пушкай называюць рэвальвер. Браць (узяць) на ўзбраенне што. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. брать на вооружение, укр. брати на озороення). Дзейсна выкарыстоўваць, прымяняць у сваёй практыцы, дзейнасці. Фальклор можна і трэба — абавязкова трэба! — браць наўзораенне, каб ажывіць ім сучаснае нацыянальнае мастацтва, сучасную духоўную культуру (Н. Гілевіч. Плён — будзе, ды яшчэ які плён!).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
 ◀  / 440  ▶