Браць (узяць) лейцы ў свае рукі. Уласна бел. Прымаць на сябе кіраванне чым-н. А я стары. Зусім стары. І хворы. I нядужы. У рукі лейцы ты бяры. Кіруй разумна, дружа (А. Бялевіч. Васіль Вашчыла).
Узнік у выніку метафарызацыі свабоднага словазлучэння. Лейцы бяруць у рукі (у прамым значэнні гэтых слоў) для таго, каб кіраваць канём, запрэжаным у воз ці сані. Параўн. ужыванне фразеалагізма з актуалізацыяй яго ўнутранай формы праз выкарыстанне побач з ім выдзеленых тут слоў: «Эге ж, хлопча, у тым справа, што не роўны людзі ў свеце; слабы, цёмны жыве ў смецці, а дужэйшы правіць права, ездзіць, лейцы ўзяўшы ў рукі… Эге ж: сіла ў гэтай штучцы. Але, хлопча, лейцы рвуцца, а без іх няма панукі» (Я. Колас). Першым выкарыстаў гэты выраз (а можа, і стварыў яго) К. Крапіва ў сатырычнай паэме «Хвядос — Чырвоны нос» (1930), каламбурна спалучыўшы з прозвішчам Кучар, што выклікае асацыяцыю са словам кучар (руск. кучер — бел. фурман, рамізнік, вазніца): «Ад мастацтва тады Кучар браць вучыўся ў рукі лейцы… Камандзіраў было — куча, болей як культурармейцаў».
Браць (узяць) на абардаж каго, што. Паўкалька з франц. м. (рrеndге á l'аbоrdаде). Рашуча дзейнічаць у адносінах да каго-, чаго-н. Прыкідваю, быццам ніштаватая машына. Матор паслухаў, хадавую агледзеў, кузаў. Бяру яго [гаспадара] на абардаж. Купляю, бацька: восемсот цяпер, астатнія ў растэрміноўку (А. Дзятлаў. Грышкаў «Масквіч»).
Утварыўся ў выніку метафарызацыі свабоднага словазлучэння, у якім абардаж абазначае 'счэпліванне свайго судна з варожым ддя рукапашнай схваткі'. Першапачатковае значэнне — 'атакаваць сваім караблём варожы карабель, падышоўшы да яго ўшчыльную для вядзення рукапашнага марскога бою'.
Браць (узяць) на арапа каго. Агульны для ўсходнесл. м. Дабівацца чаго-н. ашуканствам, хітрыкамі. У акне, здалося, сядзеў той самы ўпаўнаважаны з раёна, культурнік, што «браў на арапа», думаў выпудзіць іх з Паплавоў (П. Місько. Градабой).
Выток фразеалагізма — маўлснне карцёжнікаў, дзе слова арап атаясамліваецца з ашуканствам. Гл. запраўляць арапа.
Браць (узяць) на буксір каго. Калька з франц. м. (рrendге á lа remorque). Дапамагаць таму, хто адстае. Шчыра радавалася [Наталля Макараўна], калі ў яе класе лепшыя вучні па сваёй ініцыятыве ўзялі на буксір слабейшых (Настаўн. газ. 13.05.1981).
Паходзіць са свабоднага словазлучэння, якое ўжывалася і ўжываецца ў маўленні маракоў, дзе буксірам называюць канат ці стальны трос, пры дапамозе якога адно судна можа цягнуць за сабой другое.
91 👁