Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Блытаць (зблытаць, пераблытаць) усе карты каму, чые, каго. Паўкалька з франц. м. (brouiller lеs саrtes). Разладжваць, разбураць чые-н. планы, намеры, разлікі. Ля маста такая варта — не падступішся ніяк. Партызанам блытаў карты гэты мост, даваўся ў знак (А. Астрэйка. Прыгоды дзеда Міхеда). Узнік у выніку метафарычнага пераасэнсавання свабоднага словазлучэння з маўлення карцёжнікаў. Богу душу аддаць. Агульны для ўсходнесл. і польск. м. Памерці. То не дуб у бары заскрыпеў; застагнаў — гэтая без пары богу душу аддаў (Я. Купала. Мужык). Душу, паводле рэлігійных уяўленняў, як бессмяротны нематэрыяльны пачатак мае толькі чалавек, які, паміраючы, нібыта аддае яе Богу. Параўн. у апавяданнях-успамінах У. Дубоўкі «Пялёсткі»: «Як яго прасілі, як яго малілі — кленчылі перад ім, не ўзяў ні кроплі вады, ні крошачкі хлеба. На шостыя суткі стары Якуб аддаў богу сваю душу. Але, як растлумачыў манькаўскі поп: „Бог душу старога Якуба не прыняў ні ў рай, ні ў пекла не накіраваў, бо, паводле царкоўнага закону, ён — самагубца"». Божай міласцю. Калька з лац. м. (Dеі gratia). Прыроджаны, сапраўдны, таленавіты, з выключнымі здольнасцямі. Прыроду знатнасць не цікавіць. I божай міласцю паэт араў дзірван, касіў траву ды з лебяды варыў абед (Г. Каржанеўская. Якія розумы гібелі?). Паходзіць з біблейскага тэксту (1-е пасланне апостала Паўла да карынфянаў, 3, 10). Доўгі час ужываўся ў тытулах найвышэйшых духоўных і свецкіх асоб як сцвярджэнне, што іх улада дадзена Богам. У далейшым за фразеалагізмам замацавалася сучаснае значэнне. Божая кароўка. Відаць, калька з франц. м. (bêtе а bon Dіеu). Ужыв. са значэннямі 'жучок чырвонай, жоўтай або белай афарбоўкі з плямкамі' і 'ціхі, бяскрыўдны чалавек, які не ўмее пастаяць за сябе'. Прыгрэтая на падаконніку божая кароўка раптам заварушылася, пацёпала сваімі чырвонымі падкрылкамі і, важна ўзняўшыся, паляцела насустрач сонцу (М. Лынькоў. Векапомныя дні). [Стась:] Сінічкін — шпіён, даю галаву на адсячэнне. [Бронюс:] Божая кароўка — шпіён? Не-е… Гэты занятак не для яго (В. Зуб. Юнацтва рыцара). Падабенства гэтага жучка з кароўкай засноўваецца на тым, што калі яго перавярнуць і пакратаць брушка, то на нагах у насякомага выступаюць ярка-ружовыя кроплі («малачко»). Жучок зусім бяскрыўдны і безабаронны, што і стала падставай для развіцця ў фразеалагізме яшчэ аднаго значэння. Бой у літаўры. Агульны для ўсходнесл. м. Хвальба, выхвалянне. [Перадавікі] не вядуць доўгіх размоў пра
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
113 👁
 ◀  / 440  ▶