Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Утвораны на аснове суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма біць бібікі, які абазначае 'гультаяваць, займацца пустымі справамі' (гл.). Біць адбой. Агульны для ўсходнесл. (руск. бить отбой, укр. бити відбій) і балг. (бия отбой) м. Адступаць, адмаўляцца ад ранейшага намеру, рашэння, погляду. Няўжо і ты спалохаўся? Ох, як мы баімося, каб не выцягнулі з-пад нас крэсла! Нехта там пазваніў, не разабраўшыся, і ты гатовы біць адбой, таксама не ўнікнуушы ў сутнасць (І. Шамякін. Снежныя зімы). Паходзіць з ваеннай тэрміналогіі, дзе адбой першапачаткова абазначаў 'барабанны бой ці іншы гукавы сігнал пра адступленне войска', а біць адбой — 'падаваць знак адступлення'. Біць байды. Гл. байды біць. Біць бібікі. Гл. бібікі біць. Біць лынды. Гл. лынды біць. Біць пад дых каго. Уласна бел. Раптоўна ашаламляць якім-н. паведамленнем, дзеяннем, учынкам. —А вось кніга Бугаёва «Чалавечнасць». У ёй не знойдзеш класавага падыходу да аналізу літаратурнага жыцця, — б'е нас пад дых Зяньковіч. — Так і ў іншых выданнях (М. Дубянецкі. «Трэба рызыкаваць…»). Склаўся ў выніку пераасэнсавання адпаведнага словазлучэння, якое ўжываецца ў маўленні баксёраў. Біць паклоны каму. Агульны для ўсходнесл. і польск. м. Ужыв. са значэннямі 'кланяцца, аддаваць пашану, вітанне' і 'пачціва прасіць каго-н.'. Як ганяў скаціну ў лес, кожны чуць не з фігай лез, а як стаў багат сягоння, б'юць паклон мне на паклоне (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты). Не павядзе Каця [дачку да мачыхі], не хочацца ёй паклоны біць (П. Місько. Ціхае лета). Паходзіць са свабоднага словазлучэння, звязанага з даўнейшым звычаем: у часе малітвы ўсе стаялі на каленях і білі паклоны, нахіляючыся галавой да самай падлогі. Біць сябе ў грудзі. Напэўна, запазыч. з царк. — слав. м. Вельмі настойліва даводзіць што-н., запэўніваць у чым-н. — Як я не даў яму ўбачыцца з бацькам!? Як я мог так зрабіць?.. — Чаго цяпер біць сябеў грудзі… — сказаў нехта (К. Кірэенка. Віна). Ад старажытнага звычаю самакатавання з прычыны смерці блізкіх і ў некаторых іншых выпадках. Выраз сустракаецца ў біблейскім тэксце: «И весь народ… видя происходившее, возвращался, бия себя в грудь» (Лука, 23, 48). Біць тылылы. Уласна бел. Гультаяваць, займацца пустымі справамі. Дык яму ж толькі каб тылылы біць. Яму каб гатовенькае. Вучыліся, то спісваў задачкі, а на полі ж не будзеш на спісванні (Ф. Янкоўскі. Давай насыплю
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
152 👁
 ◀  / 440  ▶