Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
быў Драбоку Івана і наважыўся адведаць не без задняй думкі —у сяле саўгас тры гады, хацелася пабачыць на свае вочы, як яно ідзе, ладзіцца (І. Навуменка. Пад пошум дубоў). Прыслоўна-акалічнасны выраз, утвораны на аснове назоўнікавага задняя думка (гл.). Без пальцаў піць. Уласна бел. 3 ахвотай і шмат, не адмаўляючыся (піць спіртное). Старшыня сельсавета, як і належала на такой пасадзе, піў без пальцаў (Р. Барадулін. Тады й надзенеш). Фразеалагізм «цялячага паходжання». Як піша Р. Барадулін, «звычайна, калі цяля адсаджваюць ад каровы, на першых часінах у пойла кладуць пальцы, і паёнак прывыкае піць». А пасля п'е ўжо без пальцаў. Без пяці мінут. Агульны для ўсходнесл. м. Амаль што (стаў кім-н. па прафесіі, становішчы і г. д.). I ногі ўжо кладзе на стол, — ну, без пяці мінут амерыканец (У. Корбан. Яшка). Выраз каламбурнага характару, узнік у выніку перанясення часавага вымярэння на іншыя аб'екты. Параўн. ужыванне спалучэння без пяці мінут, калі гаворыцца пра гадзіны сутак: без пяці мінут дванаццаць (што значыць 'амаль дванаццаць'). Без роду і без племені. Агульны для ўсходнесл. м. Зусім адзінокі. У Чаплюка не было свайго двара. Ён быў, як кажуць, чалавек без роду і племені (М. Зарэцкі. Чаплюк). Першапачаткова ў славян слова род абазначала бліжэйшых, а племя — аддаленых родзічаў. Без руля (стырна) і без ветразяў. Паўкалька з руск. м. (без руля и без ветрил). Ужыв. са значэннямі 'без акрэсленага накірунку (жыць, рухацца і пад.)' і 'без яснай, дакладнай жыццёвай мэты'. 3 таго часу, як у школе выявілі ў сына здольнасці дэкламатара, а ў Ірачкі харэаграфічныя задаткі, дык, ты, напэўна, не паверыш, я зусім страціў руль кіравання. Разумееш? Сямейны карабель паплыў, як кажуць, без руля і без ветразяў (М. Чавускі. Канфліктная сітуацыя). А бэсэсэраўская рускамоўная «Звезда» таго часу пераконвала ў іншым: «…віленскія беларускія нацыяналісты, гэтыя балбатуны і пустамолы, гэтыя людзі без стырна і без ветразяў… пабрыдуць за панам Алексюком» (А. Пашкевіч. Пляц Волі). Паходзіць з паэмы М. Ю. Лермантава «Демон» (1834), дзе спалучэнне без руля и без ветрил не было яшчэ фразеалагізмам з яго сучаснымі значэннямі: «На воздушном океане без руля и без ветрил тихо плавают в тумане хоры стройные светил». Лічаць, што першым, хто выкарыстаў гэта лермантаўскае спалучэнне ўжо з фразеалагічным зместам, быў М. В. Гогаль
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абекты
77 👁
 ◀  / 440  ▶