сустрэча)' і 'у неафіцыйных абставінах (сустракацца)'. Рашэнне аб правядзенні першай у гісторыі СНД так званай «сустрэчы без гальштукаў» было прынята ў Маскве 21 чэрвеня падчас пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці (Нар. воля. 21.07.2000). Чаму прэзідэнты іншых краін не асабліва любяць хакей? Выдатная была б для іх магчымасць сустрэцца са сваім калегам. Без гальштукаў, але пры гледачах. Пражыццё пагаварыць, справы абмазгаваць (У. Даўжэнка. Спадзяванні).
Тут кампанент гальштук выступае з няслоўнікавым значэннем як атрыбут афіцыйнасці пры сустрэчах на высокім узроўні.
Без году тыдзень. Паўкалька з руск. м. (без году неделя). Ужыв. са значэннямі: 1) зусім нядаўна, на працягу кароткага тэрміну (быць, працаваць і пад.), 2) з невялікім стажам, з вельмі малым вопытам работы. Зіна Міронаўна ў нас, як кажуць, без году тыдзень (А. Пальчэўскі. Жыццёвы прынцып). Люба… пакідае лепшае ўражанне, чымся ўсе гэтыя без году тыдзень правадыры шматмільённага сялянства (Р. Мурашка. Сын).
Узнік у выніку каламбурнай пераробкі словазлучэння без недели год.
Без духу. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі: (прыметнікавым) мёртвы' і (прыслоўным) 'у знямозе ад хуткага бегу'. Пакуль той прывёў шаптуху, дык Улюта ўжо без духу (К. Крапіва. Цёткам навука). Бег бядак, не помніў куды, азірнуўся толькі тады, як без духу прыпёрся ўжо к нейкай пярэплаці (У. Галубок. Горкі агрэст).
У «Зборніку беларускіх прыказак» І. Насовіча падаецца выраз з духам — жывы'. У ім, як і ў без духу, кампанент дух выкарыстаны са значэннем душа' (у рэлігійным разуменні гэтага слова; гл. богу душу аддаць). Параўн. сінанімічны фразеалагізм без душы мёртвы': «Я ўдарыў яго так, што ён больш не ўстаў. Ён без душы застаўся ляжаць у пыле» (Э. Самуйлёнак).
Без духу бегчы, уцякаць і пад. Уласна бел. Вельмі хутка, як мага. Гарачка дзядзьку так і носіць, бяжыць, тхара ён даганяе, напагатове кол трымае. За дзядзькам Костусь прэ без духу (Я. Колас. Новая зямля).
Першапачатковае значэнне кампанента дух у фразеалагізме без духу — 'дыханне, дых', а ўсяго выразу — 'задыхаўшыся, у задышцы ад хуткага бегу'. Параўн. кантэкст, дзе супрацьстаўленнем двух фразеалагізмаў без духу ствараецца каламбур: «Толькі фрыцам яец тых не есці і не палохаць больш маладуху: два з іх без духу ляжаць на месцы, а два ўцякаюць без духу» (К. Крапіва).
Без задняй думкі. Калька з франц. м. (sаns аггіéге-репséе). Шчыра, без скрытых намераў (казаць, рабіць што-н.). Парадкам не
121 👁