Плач перапёлкі). Чужых цялят бярэш на пашу? Наскрозь я бачу службу вашу! (Я. Колас. Новая зямля).
Выраз з агульным аналітычным значэннем. Абодва кампаненты сэнсава суадносяцца з вытворнымі значэннямі адпаведных слоў: кампанент бачыць — са значэннем 'усведамляць, разумець, адчуваць', кампанент наскрозь — са значэннем 'поўнасцю, цалкам, зусім'.
Бачыць на тры сажні (метры) пад зямлёй (у зямлю). Відаць, недакладная паўкалька з руск. м. (видеть на три аршина в землю (под землей) ці з польск., дзе з паметай «устарэлы» сустракаеццаў некаторых слоўніках (widzie na trzy sażnie роd ziemią). Вызначацца вялікай нраніклівасцю, празорлівасцю. Дзедка быў няпросты — на тры метры ў зямлю ўсё бачыў (В. Казько. Сад, альбо Заблытаны след рамана).
Вобраз, пакладзены ў аснову фразеалагізма, засноўваецца на гіпербале.
Баш на баш. Запазыч. з руск. м. Рэч за рэч, без даплаты (мяняць, абменьваць і пад.). — Усё на дармаўшчыну хочаш, — дабрадушна ўсміхнууся Павел Арцёмавіч. — Давай лепш баш на баш (Я. Васілёнак. Першы сустрэчны).
Паходзіць з жаргону гандляроў жывёлай. Баш — з цюркскіх м.: bаs галава'. Літаральна: 'галава за галаву'.
Баявое хрышчэнне. Запазыч. з руск. м. (боевое крещение). Ужыв. са значэннямі: 1) першы ўдзел у баі, 2) першае сур'ёзнае выпрабаванне ў якой-н. справе. Знішчэнне генерала было баявым хрышчэннем юнага мсціўца (І. Гурскі. Над Нёмнам). Механізаваныя групы абодвух атрадаў земляробчага цэха выйшлі на сваё баявое хрышчэнне (І. Дуброўскі. На новыя кругі).
Абодва кампаненты фразеалагізма ў яго 1-м значэнні — сэнсаўтваральныя: баявое суадносіцца са значэннем 'звязанае з вядзеннем бою', а хрышчэнне — са значэннем 'першае выпрабаванне ў чым-н.'. 2-е значэнне развілося на аснове 1-га ў сувязі з пашырэннем яго прымянення на з'явы, не звязаныя з удзелам у баях.
Баяцца свайго (уласнага) ценю. Калька з франц. м. (аvоіг реur dе sоn оmbге). Трымацца занадта асцярожна, вельмі палахліва. — Казлоўскі, пэўна, не пагадзіцца ехаць з незнаёмым чалавекам, — засумняваўся Дзіма. — Я ж кажу, што ён зараз свайго ценю баіцца (І. Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску).
У аснове фразеалагізма — гіпербалізаваны вобраз. У франц. м. фразеалагізм трапіў як калька з твораў старажытнагрэчаскіх ці рымскіх аўтараў (Арыстафана, Платона, Цыцэрона).
Без гальштукаў. Калька з англ. м. (meeting without the tіеs). Ужыв. са значэннямі 'нефармальная, у неафіцыйных абставінах
81 👁