Склаўся на аснове міфа, які ўзнік y старажытнай Аравіі і быў вядомы таксама егіпцянам і грэкам. Паводле міфа, свяшчэнная птушка фенікс, арол з вогненна-залацістым апярэннем, праз кожныя пяцьсот гадоў прылятае ў егіпецкі храм бога сонца, дзе яе спальваюць і яна зноў адраджаецца з попелу. Як чорт ад ладану. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. как черт от ладана, укр, як чорт від ладану). Усімі сродкамі, як толькі можна (пазбаўляцца, адмахвацца, уцякаць і пад. ад каго-, чаго-н.). [Гурман] на просты харч глядзець не можа нават — іблізка не паднось! Як чорт ад адану ён верне нос… (Э. Валасевіч. Гурман). Этымалагічная аснова фразеалагізма тая самая, што і ў выразе як чорт ладану (гл.). Як чорт ладану. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. как черт ладана, укр. як чорт ладану). Вельмі моцна (баяцца каго-, чаго-н.). Чыноўнік той, y каго з 'яўляюцца… зноў паўтараю… нават не думкі, думак ён баіцца як чорт ладану, а перажыванні, эмоцыі мешчаніна (І.Шамякін. Атланты і карыятыды). Паходзіць з параўнальнага звароту, y аснове якога рэлігійныя ўяўленні: чорт спакушае ка благія ўчынкі і баіцца толькі крыжа і ладану — духмянай смалы для абкурвання ў царкве пры набажэнстве. Як чорт панёс каго, што. Уласна бел. Хто-н. ці што-н. вельмі хутка памчаўся (памчалася). Каровы рванулі праз сенажаць да рэчкі: мучыць смага, бо паспелі нахапацца хутаранцавай канюшыны, a цяляты — тых як чорт панёс (Ф. Янкоўскі. Сны мае). Паходзіць з прыказкі Баба з калёс, a калёсы як чорт панёс. «Абломак» прыказкі ўпершыню як фразеалагізм ужыты ў байцы К. Крапівы «Дзед і Баба» (1925), сюжэт якой пабудаваны на аснове гэтай прыказкі з выкарыстакнем яе вобразнасці і асобных элементаў: Потым — гоп яна з калёс, села ля дарогі, a каня як чорт панёс, — дзе ўзяліся й ногі! Як швед пад Палтавай. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. как швед под Полтавой, укр. як швед під Полтавою). Зусім, канчаткова (прапасці, праваліцца і пад.). Ну, Мікола, лічы, прапаў ты цяпер як швед пад Палтавай… (А. Махнач. За вушка ды на сонейка). Паходзіць ад гістарычнай падзеі — бітвы паміж расійскімі і шведскімі войскамі, якая была 27 чэрвеня 1709 г. пад Палтавай і закончылася перамогай над шведамі. Фразеалагізм выкарыстаны ў камедыі В. Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта», фіксуецца ў «Зборніку беларускіх прыказак» І.І.Насовіча (са значэннем 'кажуць пра таго, хто прайграўся ці прапіў сваю маёмасць'). Як (што) босаму разуцца. Уласна бел. Вельмі лёгка, проста, не складае ніякіх цяжкасцей (зрабіць што-н.). Ды якая там
52 👁