Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
ж, што і пазнейшае, утворанае на яго аснове капнуў, г. зн. 'упаў капляй'. Адсюль першапачатковае значэнне параўнальнага звароту — 'як у ваду ўпаў капляй, бясследна зліўшыся з астатняй вадой'. Як укопаны. Паўкалька з руск. м. (как вкопанный). Ужываецца з прыфразеалагічным словам стаяць і абазначае нерухома'. Дзяцей, дзяцей на аселіцу адвядзі… Што стала як укопаная… (І.Пташнікаў. Тартак). Этымалагічнай асновай фразеалагізма было пакаранне ў Расіі XVII ст. — закопванне жывых у зямлю. Злачынца, абвінавачанага ў забойстве, ставілі ў яму і закопвалі да самай галавы. У такім стане ён і паміраў на другі ці трэці дзень. Узнікшы са свабоднага словазлучэння як укопаны ў зямлю, фразеалагізм скараціўся. Яго першапачатковая вобразнасць даўно ўжо пацьмянела, a таму спараджае іншыя асацыяцыі (напрыклад, y паэме «Адплата» Я. Коласа:…стаіць, нібы ўкопаны слуп). У даўгу як у шаўку. Паўкалька з руск. м. (в долгу как в шелку). Звыш усякай меры. Далікатны намёк на мой доўг закрануў мяне за жывое. Нядобра, калі чалавек у даўгу як у шаўку (А. Якімовіч. З франтавых запісаў). У гэтым рыфмаваным комплексе (спалучэнне + фразеалагізм) наўрад ці варта шукаць якія-небудзь лексіка-семантычныя і лагічна-сінтаксічныя сувязі, апрача падгонкі пад гукавую сіметрыю гэтых дзвюх з'яў, y пэўнай ступені як бы супрацьпастаўленых: «непрыемнае» (у даўгу) і «прыемнае» (як у шаўку). Такіх рыфмаваных комплексаў, непадзельных і марфалагічна нязменных, шмат: турбот повен рот, муж аб'еўся груш, з'явіўся не запыліўся, не купіш за кукіш і інш. Фразеалагізм як у шаўку выкарыстоўваецца і ў форме як у шаўках, калі гэтага вымагае папярэдняе спалучэнне ў даўгах: «Вечна Васіль рублі лічыць, y даўгах як у шаўках» (І.Капыловіч). Круціцца як уюн на гарачай патэльні (скаварадзе). Уласна бел. Бесперастанку і не знаходзячы выйсця з цяжкіх абставін. A ты ж не ведаеш, што няшчасце ўбіла мяне і на кароўнік. Як уюн на гарачай скаварадзе буду круціцца…(П.Місько. Градабой). Узнікшы як параўнальны зварот, выраз ужываецца з абавязковым дзеясловам-суправаджальнікам круціцца, y якім адначасова суіснуюць два значэнні: зыходнае і адзіна лагічнае ў дачыненні да ўюна 'рухацца, звіваючыся, скручваючыся' і яшчэ якое-небудзь са значэнняў гэтага мнагазначнага слова ('быць у пастаянным клопаце', 'выкручваючыся, хітрыць' і інш.). Як фенікс з попелу. Паўкалька з ням, м. (wie Phönix aus der Asche). Ужыв. як сімвал неўміручасці, вечнага абнаўлення, адраджэння. Як фенікс з попелаў [вольны дух] узносіцца з канаў, на дно якіх яго спіхаюць цемраў зверы (Я. Купала. Чаму
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абеўся, зявіўся, зяў
48 👁
 ◀  / 440  ▶