Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
зыходнае 'шчыльна прымацавацца' і вытворна-прамое 'назойліва прасіць аб чым-н.'. Як старой бабе сесці чаго. Уласна бел. Вельмі мала (звычайна пра зямлю). Дый курыцу ўжо за адным махам навязвай. A дзе ж я гэта ўсё панавязваю, калі зямлі ў мяне як старой бабе сесці? (К. Крапіва. Мядзведзічы). Паходзіць з параўнальнага звароту, заснаванага на літоце (знарочыстым прымяншэнні). Як тапелец за саломінку. Уласна бел. Як за апошні выратавальны сродак (хапацца, хапіцца, ухапіцца і пад.). Косцік схапіўся за сваю міжвольную смеласць як тапелец за саломінку. Кожная хвіліна вырашала яго лёс (С. Баранавых. Калі ўзыходзіла сонца). Паходзіць з прыказкі Тапелец за саломінку хапаецца. Як у аптэцы. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі 'вельмі дакладна' і 'вельмі дакладны'. He, mym як у аптэцы, на сорак сем капеек і ні паўгроша болей (М. Лынькоў. Кларнет). — Я разлічыў: без чвэрці шэсць устаноўка будзе спынена. — Разлік дакладны? — Як у аптэцы (Л. Нейфах. Мяжа магчымага). Узнік з параўнальнага звароту, звязанага з вельмі дакладным узважваннем у аптэцы састаўных частак лякарства. Як у ваду глядзеў. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. как в воду глядел, укр. як у воду дивився). Угадаў, нібы прадбачыў, нібы загадзя ведаў Яечкаў колькі зберагла. Нібы ведала… Раптам, думаю, госць які з 'явіцца. І на табе, як у ваду глядзела, — з'явіўся (І.Мележ. Завеі, снежань). Этымалагічна выраз звязаны з былой верай у чараўніцтва, калі варажбітка, паглядаючы ў пасудзіну з вадой, «угадвала», што было ў чыімсьці жыцці раней, і прарочыла будучы лёс. Вада была нібыта не звычайная, a «жывая». Відаць, фразеалагізм раней меў больш поўную форму як у жывую ваду глядзеў a затым вызваліўся ад сэнсаўтваральнага кампанента. У сучаснай мове поўная форма фразеалагізма — рэдкі выпадак: «I во такі спаўняецца маё прароцтва — як у жывую ваду глядзела!..» (А. Карпюк). Як у ваду кануў. Усходнесл. Нечакана прапаў, бясследна знік. Шкода толькі, сынок яго, Казік, сабака кручаны, як у ваду кануў. A па ім асіна даўно плача. Ён самы вараціла (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка). Паходзіць з параўнальнага звароту пры дзеясловах прапаў, знік, які захоўвае свае параўнальныя адносіны і выступае як аднародна-ўдакладняльная адзінка: «Андрэй знік, як у ваду кануў» (Л. Арабей). Ужываючыся без дзеясловаў знік, прапаў, выраз набыў цэласнае значэнне. Агульнаславянскае слова кануў абазначае тое
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіўся
50 👁
 ◀  / 440  ▶