Як скрозь зямлю праваліўся (-лася, — ліся). Агульны для ўсходнесл. м. (руск. как сквозь землю провалился, укр. як крізь землю провалився). Нечакана прапаў, знік так, што не знойдзеш. Я падаваў Сцяпану то жардзіну, то цвік. A сам на вуліцу пазіраў: ці не пакажуцца Зміцёрка з Максімкам. Як скрозь зямлю праваліліся! (І.Аношкін. Компас паказвае на захад). Утвораны, відаць, на аснове фразеалагізма (гатоў і інш.) праваліцца скрозь зямлю (гл.) — калькі з грэч. м. Як скурат на агні. Уласна бел. Ужыв. са знач. 'празмерна, залішне (выкручвацца)' і 'бесперастанку (круціцца)'. Пацеры ці згаварыла, што так выкручваешся як скурат на агні? (Я. Купала. Прымакі). Не мог мне Павел нічога памагчы. Летам, праўда; трохі тупаў, дзяцей глядзеў. A я круцілася як скурат на агні — і ў калгас, і на базар, і людзей наймаць, і расплачвацца з імі… (П.Місько. Васіліна). У абодвух значэннях вобразнасць фразеалагізма, што ўзнік як параўнальны зварот, грунтуецца на эфектыўным, двухсэнсавым выкарыстанні дзеясловаў-суправаджальнікаў: выкручвацца — 'рухацца, звіваючыся, скручваючыся' і 'паварочваючыся, прыхарошвацца'; круціцца — 'рухацца, звіваючыся, скручваючыся' і 'быць у пастаянным клопаце'. Як след. Агульны для бел. і ўкр. (як слід) м. Належным чынам; так, як і трэба (рабіць, зрабіць што-н.). — Гэты гаворыць як след, — сказаў Каленік у яго другі нумар. Каленік кіўнуў галавой (П. Галавач. Яны не пройдуць). Слова след, як засведчана ў «Слоўніку беларускай мовы» І.І.Насовіча, ужывалася і са значэннем 'трэба, патрэбна'. 3 такім жа значэннем слова слід выкарыстоўваецца ў сучаснай укр. літаратурнай мове. Зрэдку сустракаецца і ў сучасных беларускіх тэкстах, часцей у спалучэнні з адмоўем не: «Пытаюць каму след і каму не след» (Х. Шынклер). Як слова сказаць. Уласна бел. Вельмі хутка (рабіць, зрабіць што-н.). Як слова сказаць падбягае да майго каня нейкі чорны, хударлявы, малады яшчэ хлопец, чыста ў крамнае адзеты (Ядвігін Ш. Чортава ласка). Паходзіць з параўнальнага звароту, заснаванага на літоце (знарочыстым прымяншэнні). Прыстаць як сляпы да плота. Уласна бел. Неадчэпна, дакучліва. — І то праўда, — хуценька згадзіўся Камароўскі. — Прыстаў са сваім частаваннем як сляпы да плота (А. Капусцін. Скажу праўду). Паходзіць з параўнальнага звароту, які набыў цэласнае значэнне. Выраз ужываецца з абавязковым дзеясловамсуправаджальнікам, y якім адначасова суіснуюць два значэнні
37 👁