Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Хутчэй за ўсё, з'яўленне выразу мае сувязь з лячэннем хворага шаптунамі, знахарамі, якія праводзілі па балючым месцы рукой. Патрэбны, трэба як рыбе парасон. Агульны для ўсходнесл. м. Зусім не, ніколькі не (патрэбны каму-н.). Думаеш, патрэбен ты ёй? Думаеш, пойдзе яна за цябе? Як рыбе парасон ты ёй патрэбен! (У. Мехаў. Важны сваяк). Параўнальна нядаўняе ўтварэнне, y аснове якога нерэальны вобраз, пабудаваны на спалучэнні прадметна-лагічна неспалучальных слоў. Як сабак нярэзаных каго. Паўкалька з руск. м. (как собак нерезаных). Вельмі многа. Я чуў, што калісьці і ў нашай вёсцы быў пан. Я ведаў, што за мяжой іх і зараз як сабак нярэзаных (І.Сяркоў. Мы з Санькам у тыле ворага). У руск. м., як засведчана У.І.Далем, быў назоўнік нерезь са значэннем 'некастрыраваны кныр, самец свойскай свінні' (параўн. беларускае, блізкае гучаннем кнораз). Лёгка зразумець каламбурны характар фразеалагізма як сабак нярэзаных, калі мець на ўвазе, што ў ім прыметнік нярэзаны, утвораны ад названага назоўніка, спалучаецца са словам сабака (сабак ніхто не пакладае, не лягчае). Першапачатковае значэнне выразу — 'як сабак на сабачым вяселлі'. Патрэбны, трэба як сабаку пятая нага. Агульны для ўсходнесл. м. Зусім не, ніколькі не (патрэбны каму-н.). Сідар адклаў лыжку і засмучана паглядзеў y акно. — Трэба мне гэтая служба як сабаку пятая нага (І.Навуменка. Сідар і Гараська). У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз, пабудаваны на спалучэнні слоў, якія прадметна-лагічна не спалучаюцца. Глядзець, берагчы і пад. як сваё вока. Агульны для бел. і ўкр. м. Вельмі старанна, клапатліва. Хто яго ведае, ці пабачымся больш. Беражы Сяргейку як сваё вока (Р. Сабаленка. Іду ў жыццё). Узнік, відаць, пад уплывам сэнсава тоескага фразеалагізма як зрэнку вока (гл.) — паўкалькі з царк. — слав. м. Як свет светам. Агульны для бел., укр. (як світ світом) і польск. (jak świat światem) м. Ужыв. са значэннямі 'заўсёды, спрадвечна, усё жыццё' і ніколі'. Ні я, ні ён, ніхто не можа ведаць, што заўтра можа быць. Гэта як свет светам, гэта заўсёды так, і ніхто гэтага не перайначыў (К. Чорны. Зямля). Такое не здаралася, відаць, як свет светам: да мужыцкага сына прыслалі сваццю з панскага двара… (Я. Брыль. Апошняя сустрэча). Склаўся ў выніку скарачэння выразу больш поўнай формы — з дзеяслоўным кампанентам: як свет светам стаў (стаіць). Параўн. y Цёткі: «Як свет светам япгчэ стаў, такой песні не слухаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўленне
63 👁
 ◀  / 440  ▶