М. Г. Ашукіных, што першаснае значэнне звароту было «как дать пить яд, действие которого несомненно». У пацвярджэнне аўтары даюць прыклады з мастацкіх тэкстаў, апублікаваных y 1830-х гадах. Спаць як пшаніцу (пяньку) прадаўшы. Уласна бел. Вельмі моцна. — A Колік яшчэ спіць, — гаварыў Лапінка, — як пшаніцу прадаушы, ні аб чым галава не баліць… (Я. Брыль. Праведнікі і зладзеі). Абагульнена-вобразнае значэнне фразеалагізма не вынікае непасрэдна з параўнання як пшаніцу прадаўшы, калі не мець на ўвазе і падтэкст — намёк на барыш пасля продажу пшаніцы. У «Зборніку беларускіх прыказак» І.І.Насовіча выраз пададзены ў форме як пяньку прадаўшы з такім тлумачэннем: «Кажуць пра таго, хто моцна спіць, як бы, прадаўшы пяньку, выпіў на барышах». У сучаснай літаратурнай мове гэты фразеалагізм рэалізуецца з лексічнай варыянтнасцю назоўнікавага кампанента: як пшаніцу (пяньку, проса, муку, лыка) прадаўшы. Відаць, напачатку ў якой-н. мясцовасці склаўся адзін з гэтых варыянтаў. Перанёсшыся ў іншую мясцовасць, дзе пашыраным прадметам гандлю была не пшаніца ці пянька, a мука, лыка, проса, фразеалагізм адпаведным чынам пераафармляўся. Так паступова развіваўся варыянтны рад. Патрэбна як пятае кола ў возе. Агульны для бел., укр. (як п'яте колесо до воза (у возі) іпольск. (jak piate koło u wozu) м, Зусім не, ніколькі не (патрэбны хто-н. ці што-н. каму-н.). Іх бацюшка будзе вянчаць, a не ты, малеча! Патрэбны ты там як пятае кола ў возе! (Л. Ялоўчык. Вясельныя сустрэчы). У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз, пабудаваны на сумяшчэнні несумяшчальных паняццяў (воз і пятае кола ў ім). Гэты акалічнасна-прыслоўны фразеалагізм, кампаратыўны па форме, склаўся пад уплывам назоўнікавага выразу, аналагічнага па кампанентным складзе, але без кампанента-злучніка «як». Такі фразеалагізм са значэннем 'лішні, непатрэбны чалавек' бытуе ў шмат якіх мовах: ням. das fünfte Rad am Wagen (літаральна «пятае кола ў возе»), франц.. une cinquième roue d'un carrosse (літаральна «пятае кола ў карзце»), руск. пятое колесо в телеге, чэшск. páte kolo u vozu i інш. Як рукой зняло што. Відаць, калька з франц. м. (pter le mal comme avec la main, літаральна «зняць зло як рукой»). Што-н. зусім знікла, прапала, прайшло (пра хваробу, сон, пачуцці, перажыванні). Той узнёслы настрой, з якім Міця ляцеў да даўняга сябра, як рукой зняло (І.Навуменка. Сасна пры дарозе
Дадатковыя словы
dun, пяте
65 👁