равеснікі паспіваліся, а я хоць чагосьці, але дасягнуў y гэтым жыцці (М. Рандзюк. Хоць чагосьці дасягнуў…). Склаўся пад уплывам аповесці-казкі А. Талстога «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна» (1935) і тэлевізійнага фільма па гэтай аповесці. Адзін (адна, адно) як перст. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. как перст, укр. як перст). Ужыв. са значэннямі 'зусім (адзін), без сямі' і 'у поўнай адзіноце'. Як перст ён [Мікіта] адзін, небарака… (Я. Колас. Суд у лесе). Зараз зіма, холадна, яна адна ў пустой няпаленай кватэры. Адна як перст (А. Наварыч. Месячнай ноччу). Узнік з параўнальнага звароту, дзе перст—устарэлая назва вялікага пальца рукі, які стаіць асабняком ад іншых чатырох пальцаў адкрытай далоні, што і стала асновай параўнання. Як піліп з канапель. Запазыч. з польск. м. (jak filip z konopi). Зусім нечакана, знянацку, раптоўна (выскачыць, з'явіцца). [Язва:] Прашу слова для нечарговай заявы. [Галасы: ] Як гэта бястактна! — Хто ён такі? — Выскачыў як піліп з канапель (К. Крапіва. Мілы чалавек). Часам узнікненне фразеалагізма звязваюць, услед за П. Шпілеўскім, з легендай: аднойчы на сейміку магната Радзівіла нечакана і недарзчна выказаўся шляхціц Піліп з Канапель (так называўся засценак на Чэрвеньшчыне) і быў востра абсмеяны. Больш пераканальным варта лічыць наступнае меркаванне. У польск. м. слова filip і сёння — другая, народная назва зайца. Выраз склаўся ў асяроддзі паляўнічых, якія не раз бачылі ў часе палявання, як, забегшы ў каноплі ў перыяд іх цвіцення, заяц-піліп не вытрымліваў іх цяжкага, дурманнага, ап'яняльнага паху і стрымгалоў выскокваў адтуль. Забыццё першапачатковай вобразнасці прывяло да пераасэнсавання слова піліп, якое нярэдка ўспрымаецца як уласнае імя і беспадстаўна пішацца з вялікай літары. I ў ТСБМ (т. 2, с. 616) чытаем: як Піліп з канапель. Узнікшы як параўнальны зварот, выраз ужываецда з абавязковым прыфразеалагічным словам выскачыць, y якім адначасова суіснуюць два значэнні: выбегчы' і 'недарэчна ўмяшацца ў што-н.'. Як піць даць. Паўкалька з руск. м. (как пить дать). Абавязкова, бясспрэчна. Звядуць яго з пуці. Гэта ўжо як піць даць (К. Крапіва. З народам). У некаторых працах гэты выраз кваліфікуецца як агульны для ўсходнесл. м. Аднак больш лагічна лічыць яго рускім паводле паходжання. Застылы ў інфінітыўнай форме кампанент даць раней спрагаўся, дапасоўваючыся да суб'екта дзеяння (они как пить дадут, он как пить даст і г.д.). Як адзначаецца ў літаратуры, сучаснае значэнне і форма звароту как пить дать склаліся ўжо к сярэдзіне XIX ст. Можна пагадзіцца з мерканваннем М.С. і
Дадатковыя словы
апяняльнага, зявіцца, субекта
34 👁