Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Як нітка за іголкай. Уласна бел. Неразлучна (ісці, цягнуцца і пад.). —A што мне думаць! Далей ты за мяне будзеш думаць. A я… Куды ты — туды і я. Як нітка за іголкай (І.Шамякін. Не той гонар). Утварыўся на вобразнай аснове прыказкі Куды іголка, туды і нітка, якой характарызуюць непарыўныя сувязі паміж кім-н. Як ні ў чым не бывала. Паўкалька з руск. м. (как ни в чем не бывало). Быццам нічога не здарылася. На другі дзень як ні ў чым не бывала, вясёлая, у якой-небудзь кофтачцы ці хусцінцы, яна ішла ўжо ў гурце жанчын на сенажаць ці на поле (М. Ракітны. Авяр'ян). Выраз узнік з былога даданага сказа, y якім апошні кампанент свабодна рэалізаваў свае родавыя формы, уступаючы ў сувязь дапасавання з дзейнікам. Напрыклад, яшчэ на пачатку XIX ст. выраз быў матываваны, a яго дзеяслоўны кампанент, як паказвае В.У.Вінаградаў, меў не толькі форму н. р. прошлага часу: «Князь Фольгін, як быццам ні ў чым не бываў, таксама жартаваў». Якога ражна. Агульны для бел. і руск. (какого рожна) м. Ужыв. са значэннямі: 1) чаму, для чаго, з якой мэтай (робіць хто-н. што-н.), 2) чаго (трэба, не хапае каму-н.). Якога ражна ты да мяне прыходзіў? (МЛобан. Шэметы). Спытайся ў яго na-нямецку, чаго яны супраць нас вайной ідуць, якога ражна ім трэба (А. Карпюк. Па кветку шчасця). Мог узнікнуць шляхам мадэліравання — на ўзор фразеалагізмаў якога ліха, якога хрэна, якога чорта. Словам ражон даўней называлі востры кол, які выкарыстоўвалі на паляванні. 3 ім хадзілі на мядзведзя. Звычайна некалькі такіх ражноў пахіла ўкопвалі ў зямлю і гналі на іх звера. Як ойча наш ведаць, запомніць і пад. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. как отче наш, укр. як отче наш). Вельмі добра, цвёрда. — Лаянку яго мы на памяць ведаем. — Як ойча наш… (І.Дуброўскі. Зямныя вузлы). Паходзіць з параўнальнага звароту, y якім ойча наш — пачатак адной з асноўных малітваў. Адзін (адна, адно) як палец. Агульны для бел., укр. (як палець) і польск. (sam jak раlес) м. Ужыв. са значэннямі 'зусім (адзін), без сямі' і 'у поўнай адзіноце'. Сірата я круглая: ані бацькі, ані маткі, ані жонкі — адзін як палец на свеце (Цётка. Зваротлівы). Кувель жыў у кузні, жыў адзін як палец (В. Праскураў. Рута-мята). Склаўся на аснове фразеалагізма як перст з заменай устарэлага слова-кампанента перст (гл. як перст). Як папа Карла рабіць, працаваць. Паўкалька з руск. м. (как папа Карла). Напружана, высільваючыся. У кожнага свой лёс. Я ў свой час рабіў як nana Карла… Цяпер бачу, што многія мае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

авярян
36 👁
 ◀  / 440  ▶