Узнікненне фразеалагізма звязана з даўнейшым звычаем будаваць вакол гарадоў і манастыроў камекныя сцены з мэтай, абароны ад непрыяцеля. Зажываць, загойвацца як на сабаку. Агульны для бел. і ўкр. (як на собаці) м. Даволі хутка і без якіх-н. ускладненняў. — Нідзе болю не чую. — Дзіва што, на маладым зажывае як на сабаку, — не ўтрываў і сказаўся Якшук (В. Адамчык. I скажа той, хто народзіцца). Узнік з параўнальнага звароту, які набыў цэласнае значэнне. Рана на сабаку сапраўды загойваецца вельмі хутка, бо ён залізвае яе, a таксама ўмее знайсці ў лесе, на сенажаці патрэбныя лекавыя расліны. Як неба ад зямлі адрозніваецца. Відаць, паўкалька з царк. — слав. м. Вельмі моцна, рэзка (адрозніваецца хто-н. ад каго-н., штон. ад чаго-н.). Далей ідзе арыстакратычнае мястэчка. Ад свайго сярмяжнага суседа мястэчка адрозніваецца як неба ад зямлі (А. Васілевіч. Новы свет). Выток фразеалагізма — Біблія. У ёй (Ісаія, 58,9) Бог звяртаецца да свайго народа: «… якоже отстоит небо от земли, тако отстоит путь мой от путий ваших». Як не свой (свая, сваё, свае). Агульны для бел. і ўкр. м, Моцна ўсхваляваны, y стане разгубленасці, роспачы, адчаю (быць, хадзіць, ісці, стаяць і пад.). Цераз тыдзень надыдуць тыя дзянёчкі, калі трэба пакінуць вёску. A тады — іншае жыццё пачнецца. Як не свой хадзіў гэтыя дні Цімка (В. Каваль. Жніво). Склаўся на аснове сэнсава тоеснага фразеалагізма сам не свой (гл.), замацаваўшыся ў форме кампаратыўнага звароту. Сядзець як (нібы, бы) на карове сядло. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. как на корове седло, укр. як на корові сідло). Нязграбна, дрэнна, не аблягаючы цела (пра адзенне). Дарагія гарнітуры хлопцаў сядзелі на іх як на карове сядло, ціснулі пад пахаю, мулялі ў грудзях (У. Караткевіч. Чазенія). Відаць, склаўся пад уплывам лац. выразу clitellae bovi impositae sunt (літаральна «сядло карове надзета»). Як (нібы, быццам) камень з плеч (плячэй) зваліўся (скаціўся) y каго. Агульны для бел. і ўкр. (як камінь з пліч спав) м. Хто-н. адчуў поўную душэўную палёгку, пазбавіўшыся клопатаў, напружання. У разважлівага Бруя як бы камень з плеч скаціўся (Я. Колас. Дрыгва). Сказаў так — і пайшоў. A ў мяне быццам камень з плячэй зваліўся (Настаўн. газ. 16.01.1980). Утварыўся кантамінаваннем, аб'яднаннем частак двух фразеалагізмаў-сінонімаў y адзін: як гара з плеч звалілася + камень з сэрца спаў (скаціўся
Дадатковыя словы
абяднаннем
28 👁