Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
суд, што я яго адлупцаваў, дык вот і асэсара прыслалі. Ну, абдзярэ як ліпку! (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта). Ужываецца з абавязковым прыфразеалагічным словам абдзіраць, y якім адначасова суіснуюць два значэнні: 'рабаваць, адбіраць усё' і 'здзіраць верхні слой'. Узнік з параўнальнага звароту, які набыў цэласнае значэнне. Ліпавае лыка выкарыстоўвалася ў гаспадарцы: з яго плялі лапці, рабілі посуд. Лыка з ліпы вельмі чыста і гладка абдзіралася. Як лунь сівы, белы. Агульны для ўсходнесл. м. Зусім (сівы). Гасцей сустракае начальнік штаба злучэння Багун, маленькі, мітуслівы, увесь як лунь сівы (І.Навуменка. Асеннія мелодыі). Узнік з параўнальнага звароту. Лунь — драпежная птушка з шаравата-белым апярэннем. У палявога дарослага луня пер'е зверху светла-шэрае, a знізу белае. Як мага. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі 'вельмі хутка, імкліва (бегчы, спяшацца, уцякаць і пад.)', 'у найвышэйшай ступені (рабіць што-н.)' і 'наколькі магчыма, па магчымасці (хутчэй, больш, менш, далей і пад.)'. Маленькі нядошлы конік, прыціснуўшы вушы і цягнучы за сабою ўчарнелы сноп, ад удараў гарапніка як мага ўцякаў y сасоннік (М. Лобан. На парозе будучыні). Стараліся ўвесь мінулы месяц як мага (К. Чорны. Броня Казакевіч). Трэба было навучыцца як мага болей пратрымацца пад вадой (Я. Маўр. Слёзы Тубі). Кампанент мага, неўжывальны па-за межамі гэтага фразеалагізма, з'яўляецца ўтварэннем ад дзеяслова магчы. Гэта — перажыткавая форма кароткага дзеепрыметніка незалежнага стану цяперашняга часу ў назоўным скл. мужч. р. адз. л. Як Мамай прайшоў дзе. Паўкалька з руск. м. (как Мамай прошел), Дзе-н. поўны беспарадак, неразбярыха. A na хаце як Мамай прайшоў Усё раскідана, усё не на сваім месцы, брудныя лужыны вады на падлозе, гразныя вёдры, венікі, палавікі (В. Казько. Сад, альбо Заблытаны след рамана). Утвораны з параўнальнага звароту, звязанага з гістарычнай падзеяй — апусташальным нашэсцем на Русь y XIV ст. татар пад кіраўніцтвам хана Мамая. Як манны нябеснай. Агульны для ўсходнесл., польск. і чэшск. м. Ужыв. пры дзеяслове чакаць і абазначае 'з нецярпеннем'. Ураджай — справа такая: яго трэба зрабіць. Ён не прыходзіць да тых, хто яго чакае склаўшы рукі, як манны нябеснае (М. Лобан. Гарадок Устронь). Склаўся на базе біблейскага аповеду (Ісход, 16,14–16,31): «Сыны Ізраілевы елі манну 40 гадоў, пакуль не прыйшлі ў зямлю запаветную»; манну, калі іудзеі ішлі пустыняй, кожную раніцу нібыта пасылаў з неба Бог
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, пере
41 👁
 ◀  / 440  ▶