Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
ва ўсіх славянскіх мовах(руск. как кошка с собакой, укр. як кішка з собакаю, чэшск. jako kоčkа a pes, польск. jak pies z kotem i інш.). Параўн. y другіх еўрапейскіх мовах аналагічны выраз з крыху іншай структурай (літаральна «як сабака і кошка»): ням. wie Hund und Katze, франц. comme chier et chat, iтал. coмe cani e gatti, icnaн. como perros y gatos. У пастаяннай варожасці, сварцы, нядружна. — Ці ведаеш ты старых Тодараў? — Ну?.. Усё сваё жыццё як кошка з сабакам пражылі (Я. Янішчыц. Трое сутак надзеі). Фразеалагізм успрымаецца як матываваны. Дагадзіць як ксёндз Магдусі. Відаць, запазыч. з польск. м. (dogodzić jak ksiądz Magdusi). Вельмі добра (дагадзіць каму-н.). Калі наш здаравенны чырвоны певень пераможна саскочыў з курыцы, сусед, што быў якраз на нашым двары, пануры дзядзька Ёсіп, сказаў майму багцьку пры мне, шасцігадоваму смаркачу, яшчэ ўсё нявопытна гарадскім: «Во дагадзіў, як ксёндз Магдусі!..» (Я. Брыль. Пра слова). Паводле Я. Брыля, узнікненне выразу звязваюць з такім аповедам: «Ксёндз-пробашч памірае, a ахмістрыня Магдуся абвязала яму, як паратунак, горла хусткай з цёртым макам. I пытаюцца тыя, што сабраліся каля ложка, каму ж айцец адпісвае сваё дабро. A ён толькі з прыплачам: „Мак дусі!.. Мак дусі-і!" I выйшла пры сведках, што ён, пры светлым розуме, усё пакідае Магдзе». Ляпнуць як лапцем па балоце. Уласна бел. Вельмі недарэчна, нетактоўна (сказаць што-н.). — Ну до, дзеўкі, до! — узялася наводзіць мір Варка. — Вечна быля-што ляпнеш як лапцем па балоце, тады сядзім совамі (А. Кажадуб. Канец свету). Выраз этымалагічна каламбурнага характару, заснаваны на абыгрыванні двух значэнняў дзеяслова-суправаджальніка ляпнуць. Тут на першае значэнне дзеяслова, рэалізаванае пачаткам лексікафразе-алагічнага кантэксту ('сказаць штосьці неўпапад, неабдумана') імгненна наслойваецца, праз параўнальны зварот, другое значэнне гэтага ж дзеяслова ('біць, удараць па чым-н. з шумам'). Ляпнуць як лапцем па цымбалах. Уласна бел. Вельмі недарэчна, нетактоўна (сказаць што-н.). Брахун ты!.. Менціш вот цэлы вечар попусту языком. Ляпаеш як лапцем па цымбалах! (Г. Далідовіч. Гаспадар-камень). Як і ў папярэднім (сінанімічным) фразеалагізме, яго вобразнасць грунтуецца на эфектыўным, двухсэнсавым выкарыстанні дзеяслова-суправаджальніка ляпнуць. Як ліпку. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. как липку, укр. як липку). Поўнасцю, начыста. Гэты сабака Ліпскі падаў на мяне ў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
43 👁
 ◀  / 440  ▶