Як з месяца зваліўся (-лася, — ліся). Агульны для ўсходнесл. м. (руск. как с луны свалился, укр. як з місяца впав). Не разумее таго, што відавочна ўсім. Ну і дурань, наіўны дурань… Ты як з месяца зваліўся (А. Асіпенка. Вогненны азімут). Развіўся (у форме параўнальнага звароту) на аснове семантычна тоеснага фразеалагізма з неба (месяца) зваліўся — калькі з франц. м. (гл.). Як з рога дастатку. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. как из рога изобилия, укр, як з рогу достатку). У вялікай колькасці, невычарпальна і бесперастанку (сыпаць, сыпацца, выдаваць і пад.). Са свае званіцы, «свайго пункту гледжання», як з рога дастатку сыплецца пахвала… (Б. Сачанка. Думкі ўроссып). Гэты прыслоўна-акалічнасны выраз склаўся пад уплывам суадноснага з ім назоўнікавага фразеалагізма, які ёсць у многіх мовах, напрыклад: лад. cornu соріае (рог дастатку), франц. corne d'abondance (рог дастатку), англ. the horn of abundance (рог дастатку). Выток фразеалагізма — грэч. міфалогія. Паводле аднаго з міфаў, каза Амалфея, якая выкарміла сваім малаком Зеўса, аднойчы, зачапіўшыся за дрэва, абламала сабе рог. Зеўс надаў гэтаму рогу цудадзейную сілу ў дастатку напаўняцца ўсім, чаго пажадаюць яго ўладары — німфы. Берагчы, аберагаць і пад. як зрэнку вока. Паўкалька з царк. — слав. м. (как зеницу ока). Вельмі старанна, клапатліва. Лёнька бярог свайго новага «козліка» як зрэнку вока і ганарыўся ім (В. Дайліда. Мне — пару слоў). Неаднаразова сустракаецца ў біблейскіх тэкстах; напрыклад, y «Псалтыры» (16, 8): «Храни меня как зеницу ока». Як іерыхонская (ерыхонская) труба. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі 'вельмі гучны, моцны, прарэзлівы (голас)' і 'вельмі гучна, моцна (грымець, крычаць і пад.)'. Ну, брат Лукаш, іголас жа ў цябе: як труба ерыхонская! (Я. Колас. На ростанях). [Паветрадуў] каля самай зямлі. Грыміць як іерыхонская труба. Глушыць людзей. Ад такога грукату любы ачмурэць можа (В. Макарэвіч. На галоўным напрамку). Склаўся на аснове фразеалагізма іерыхонская труба (гл.) — калькі з франц. м. — і развіў y сабе іншыя, чым у гэтым выразе, значэнні. Якім ветрам занесла каго куды. Відаць, калька з франц. м. (quel bon vent vous amène). Як, пры якіх абставінах аказаўся хто-н. дзе-н. [Шалёхін:] А, бацька Талаш? Ды якім жа ветрам занесла вас сюды? (Я. Колас. Дрыгва). Фразеалагізм успрымаецца як матываваны. Як кошка з сабакам (як сабака з кошкай) жыць (пражыць). Фразеалагізм з аналагічнай вобразнасцю і структурай ёсць амаль
Дадатковыя словы
dabondance
30 👁