Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
сцяной, што я — вечны рухавік яе таленту (В.Іпатава. У дзень прэм'еры). Паходзіць з параўнальнага звароту, які з'яўляецца водгукам даўнейшага звычаю будаваць вакол гарадоў і манастыроў каменныя сцены з мэтай абароны ад непрыяцеля. Загарэцца як запалак(-лка). Уласна бел. Імгненна, раптоўна (пра нечаканы парыў гарачнасці). Рэакцыя была імгненная… Гэтак рэагаваў Андрэй Ягоравіч часта — загараўся як запалак (Б. Сачанка. Няскончаныя спрэчкі). Паходзіць з параўнальнага звароту, які набыў цэласнае значэнне. Ужываецца з абавязковым дзеясловамсуправаджальнікам загарэцца, y якім адначасова суіснуюць два значэнні: зыходнае 'заняцца агнём, пачаць гарэць' і пераноснае 'напоўніцца пачуццём гарачнасці'. Як з гусака вада з каго. Уласна бел. Абсалютна аднолькава, без розніцы, не мае значэння для каго-н., не хвалюе, не кранае каго-н. Адлучыць [ад гарэлкі] хіба якая страшная хвароба. Ужо званочкі былі, пару разоў вярталі яго з таго свету. Але са Шмулькі — як з гусака вада (М.Гіль. Як я абганяў бульбу). Склаўся на аснове сінанімічнага выразу што (як, нібы) з гусі вада (гл.) з заменай кампанента гусі, які часта ў маўленні ўжываюць з парушэннем нормы (з гусі, з гуся), кампанентамназоўнікам мужчынскага роду (гусака). Як з крыжа зняты. Агульны для бел., укр. (як з хреста знятий) і польск. (jak z krzyża zdjęty) м. Знямоглы, вельмі слабы. Папрауляйся ты, такі худы, як з крыжа зняты. Няўжо і твае таварышы такія? (У. Дамашэвіч. Студэнты апошняга курса). Паходзіць з параўнальнага звароту, які з'яўляецца водгукам старажытнага віду пакарання, калі прыгаворанага да смерці раскрыжоўвалі (прыбівалі рукі і ногі да крыжа). Сячы (смаліць, пячы) як з кулямёта. Уласна бел. Вельмі шпарка і не змаўкаючы (гаварыць што-н.). На ўсе пытанні адказвае ён. Сячэ як з кулямёта. Можа, і праўду кажа, але і брэша (В. Карамазаў. Бежанцы). Выраз каламбурнага паходжання, заснаваны на ўкутраным кантрасце паміж непасрэдна самім фразеалагізмам і яго абавязковымі словамі-суправаджальнікамі, кожнае з якіх мае больш як па дзесяць зкачэнняў (з адценнямі), a смаліць і паліць утвараюць аманімічныя групы. Пры рэалізацыі фразеалагізма на адно (перыферыйнае) значэнне, напрыклад, дзеяслова сячы 'гаварыць, выказвацца' наслойваецца, пад уплывам генетычна параўнальнага звароту, другое значэнне 'весці бесперапынна моцны абстрэл'. Параўн. таксама: смаліць5 — 'рабіць што-н. хутка, спрытна, умела' і смаліць4— 'страляць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, прэмеры
46 👁
 ◀  / 440  ▶