Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
печы, на комінку; трэба было хутка бегчы, каб вугольчыкі не згарэлі» (Ф. Янкоўскі). Як Заблоцкі на мыле зарабіць, выручыць, выгадаць і пад. Агульны для бел. і польск. (jak Zabłocki na mydle). Зусім нічога, ніколькі ці амаль нічога, амаль ніколькі не (зарабіць і інш.). Хто нам цяпер заплаціць?.. На прыгажосці выгадаем!.. Выгадалі!Як Заблоцкі на мыле!.. (М. Кусянкоў. Альтанка). Узнікненне фразеалагізма звязваецца з легендай: купец Заблоцкі, каб не плаціць пошліны, вырашыў правезці кантрабандай мыла, вымененае за граніцай на жыта, і схаваў яго на дне судна, дзе яно размокла. Пра гэта ёсць у аповесці Л. Калюгі «Нядоля Заблоцкіх», дзе аўтар гумарыстычна прывязвае легенду да сваіх персанажаў: «Край свету чулі пра Заблоцкага. Ведаюць, што з мылам быў заняўся гэты чалавек. Ведаюць, што не заработак, a ўтрата ў яго на гэтым тавары выйшла… A таго не ведаюць, што наш гэта чалавек — з Баркаўцоў, і ўсе тыя прыгоды не немаведама дзе, a паблізу гэтай вёскі рабіліся». Як заведзены. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. как заведенный, укр. як заведений). Безупынна, з механічнай дакладнасцю (рабіць што-н. Рабенькі Янка Цівунок, якога за кірпаты нос празвалі Лычыкам, стаіць каля стала, спіною да акна, і як заведзены расказвае вызубраны ўрок па гісторыі Польшчы (Я. Брыль. Сірочы хлеб). Паходзіць, як мяркуюць, з выразу поўнай формы як заведзены гадзіннік. Скарочаны варыянт фразеалагізма стаў змяняцца па родах і ліках. Як завязаць. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі 'поўнасцю, як толькі можна' і 'вельмі многа чаго-н.'. Людзей набілася як завязаць: нядзеля, перадапошні рэйс у Мінск — хто ў госці, хто з гасцей (У. Дамашэвіч. Дарожная гісторыя). Адмовіцца [ад камандзіроўкі] не магу, a тут сваёй працы як завязаць (С. Шушкевіч. Уладзімір Хадыка). Першапачаткова дастасоўваўся, відаць, да мяшка. Параўн.: «Мяшок быў поўны — як завязаць» (І.Навуменка). Патрэбны, трэба як зайцу стоп-сігнал. Агульны для ўсходнесл. м. Зусім не, ніколькі не (патрэбны каму-н.). Праўду сказаць, патрэбны быў гэты адпачынак Сурыну як зайцу стопсігнал (Я. Радкевіч. Зіма на выратавальнай). Параўнальна нядаўняе ўтварэнне, y аснове якога нерэальны вобраз, пабудаваны на спалучэнні прадметна-лагічна неспалучальных слоў. Як за каменнай сцяной. Агульны для ўсходнесл. м. Пад надзейнай аховай каго-н., спакойна (жыць, быць і пад.). Валянціна пастаянна спадзявалася, што за мной яна — як за каменнай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
41 👁
 ◀  / 440  ▶