Як дзве кроплі вады. Відаць, калька з франц. м. (comme deux gouttes d'eau); фразеалагізм з аналагічнай вобразнасцю і структурай ёсць амаль ва ўсіх славянскіх, італ., іспан. і некаторых іншых мовах. Вельмі моцна, абсалютна (падобны на каго-н.). Мацей падобны на бацьку як дзве кроплі вады (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім).
Фразеалагізм усведамляецца як матываваны, з жывой унутранай формай.
Як дзядзька ў Вільні. Уласна бел. Разгублена, збянтэжана, непрывычна, ніякавата. Пакуль агледзеўся і ўбачыў за тоўстым двайным шклом у другім памяшканні — радыёстудыі — перад мікрафонам Веру і Элю за раялем, датуль круціў разгублена галавой, датуль не мог уцяміць, што да чаго. І жанчына за пультам, і дзяўчына ля акна смяшліва цікавалі за мной: што за дзівак урываецца да іх y час работы ды яшчэ паводзіць сябе як дзядзька ў Вільні (Я. Радкевіч. Вясновае неба).
Выраз склаўся на аснове эпізодаў з паэмы Я. Коласа «Новая зямля» (раздзел «Дзядзька ў Вільні»).
Цягаць, насіць як дурань дзверы. Уласна бел. Бяссэнсава, недарэчна. Як толькі выхадны, цягні сам на вуліцу пяціпудовы дыван і ляпай па ім палкаю, a потым зноў цягні яго як дурань дзверы аж на пяты паверх (В.Гігевіч. Дом, да якога вяртаемся).
Склаўся, як лічыць Ф. М. Янкоўскі, на аснове народнага анекдота. Адпраўляючыся араць, старэйшыя браты сказалі Іванупрастаку, каб той прынёс ім полудзень ды каб хаця не забыўся замкнуць дзверы. Іван, адыходзячы ў поле, нідзе не мог знайсці замка, таму зняў дзверы з завесак, узваліў на плечы і пайшоў да братоў, мяркуючы, што калі дзверы будуць у яго на плячах, то ніхто не зможа зайсці ў хату.
Насіцца як дурань з пісанай торбай. Запазыч. з укр. м. Незаслужана ўдзяляючы шмат увагі каму-, чаму-н. Цімох… напужаў і здзівіў маці з дачкою, што ён носіцца з гэтым гармонікам як дурань з пісанаю торбай (В. Казько. Неруш).
Узнік з параўнальнага звароту, які набыў цэласнае значэнне. Пісаны тут абазначае 'размаляваны якімі-н. узорамі'.
Як жару ўхапіўшы. Уласна бел. Вельмі хутка, спяшаючыся (бегчы, уцякаць і пад.). Халера тых шляхцюкоў на маю галаву прынесла! Бягуць нібы жару ўхапіўшы! Калі б злавілі, y турму пацягнулі б!.. (В. Вольскі. Несцерка).
Узнікненне выразу абумоўлена некаторымі асаблівасцямі даўнейшага сялянскага быту: «яшчэ параўнаўча нядаўна, некалькі дзесяткаў год назад, людзі бераглі запалкі, эканомілі на запалках і сусед да суседа бегаў узяць агню — узяць жару, каб распаліць у
73 👁