y мяне не паварочваецца язык, a сказаць праўду я не хачу (В. Быкаў. Трэцяя ракета). Узнік на вобразнай аснове блізкага ў сэнсавых адносінах фразеалагізма язык прыліп да горла (у каго, каму) — паўкалькі з царк. — слав. м.(гл.). Як, ці, няўжо язык паварочваецца ў каго. Агульны для ўсходнесл. м. (Як, ці, няўжо) хапае рашучасці, смеласці, сумлення (сказаць, гаварыць, пытацца і пад.). — Хіба з Барташэвічам нагуляла? — Як у цябе язык паварочваецца гэта казаць! (М. Лобан. На парозе будучыні). Склаўся на аснове фразеалагізма язык не паварочваецца (у каго), стаўшы ўжывацца пры абавязковых словахсуправаджальніках як, ці, няўжо. Язык па-за вушамі ходзіць y каго. Уласна бел. Хто-н. празмерна балбатлівы, гаворыць многа лішняга. — Дык я ж толькі так, для прыкладу сказаў…—Дужа ўжо ў цябе язык па-за вушамі ходзіць (І.Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску). У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз, які, відаць, развівае ўнутраную форму сэнсава тоеснага фразеалагізма язык доўгі ў каго. Язык прыліп да горла (гартані) у каго, каму. Паўкалька з царк. — слав. м. Хто-н. замоўк, анямеў (ад нечаканасці, страху і пад.). У чалавека прыліп язык да горла (В. Каваль. Маладосць). Паходзіць з тэксту Бібліі (Псалтыр, 21, 16): «язык мой прилпе гортани моему». У сучаснай мове часцей выкарыстоўваецца ў скарочаным выглядзе — язык прыліп: «Зноў затросся Дамянік, з плеч на землю спала світка, і прыліп яму язык» (Я. Колас). Язык свярбіць у каго, кому. Агульны для ўсходнесл. і польск. (język świerzbi) м. Хто-н. не можа стрымацца, каб не загаварыць, не сказаць што-н. У чалавека свярбеў язык, і той даваў яму волю (І.Пташнікаў Лонва). У аснове фразеалагізма — нерзальны вобраз, звязаны з языком як органам маўлення. На фармаванне выразу, відаць, паўплывалі фразеалагізмы рукі свярбяць y каго, кулакі свярбяць y каго, якія суадносяцца з адпаведнымі свабоднымі словазлучэннямі. Язык у роце не месціцца ў каго. Уласна бел. Хто-н. не можа стрымацца, каб не загаварыць, не расказаць пра што-н. Сядзе дзенебудзь, вочы ў зямлю ўперыць, будзе глядзець сабе пад ногі цэлы дзень і маўчаць. A то разгаворлівы дужа стаў: язык у роце не месціцца (Я.Сіпакоў. Усе мы з хат). У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз, звязаны з языком як органам маўлення
28 👁