Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз, які, магчыма, мае сувязь з языком (металічным стрыжнем) y звоне. Язык дрэнна (кепска) падвешаны ў каго. Агульны для ўсходнесл. м. Хто-н. не ўмее свабодна, лёгка і прыгожа гаварыць. A што гэта за дацэнт, y якога язык кепска падвешаны?.. (Я. Радкевіч. Сутокі дзён). Антанімічнае ўтварэнне на аснове фразеалагізма язык добра падвешаны ў каго (гл.) — калькі з франц. м. Язык заплятаецца (заплятаўся) y каго, чый. Агульны для ўсходнесл. м. Хто-н. не можа выразна, членараздзельна гаварыць, сказаць што-н. За сталом, як рой перад вылетам, гула бяседа. У таго-сяго ўжо заплятаўся язык (В. Адамчык. Чужая бацькаўшчына). У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз, які ўзнік, відаць, пад уплывам свабоднага словазлучэння ногі заплятаюцца, дзе заплятаюцца абазначае 'няўпэўнена, з цяжкасцю рухаюцца, чапляючыся адна за адну'. Язык зломіш. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. язык сломаешь, укр. язика зламаеш). Цяжка вымавіць што-н. (слова, фразу і пад.). У зямлю была ўторкнута лучына, і на ёй напісана: «традысканцыя». «Ого, якая назва! Язык зломіш!» — усміхнуўся сам сабе Сяргей (Л. Левановіч. Чатыры цюльпаны). У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз, звязаны з языком як органам маўлення. Язык каля (ля) вушэй матляецца ў каго. Уласна бел. Хто-н. празмерна балбатлівы, гаворыць многа лішняга. [Яўхім:] Жаба ты малая, бачыў ты, ці ён там нагу адстаўляў ці язык высалапляў! Язык у цябе каля вушэй матляецца (К. Чорны. Лета). У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз, выкліканы, магчыма, вобразнасцю сэнсава тоеснага фразеалагізма язык доўгі ў каго. Язык на шарнірах у каго. Уласна бел. Хто-н. умее свабодна, гладка, добра гаварыць. — Маўклівы я. Прамоў гаварыць не ўмею. — Па-твойму; толькі той добры кіраўнік, y каго язык на шарнірах? (І.Шамякін. Не той гонар). Параўнальна нядаўняе ўтварэнне. Яно склалася пад уплывам сінанімічнага фразеалагізма язык добра падвешаны (у каго) (калька з франц. м. a la langue bien pendue), відаць, y маўленні механізатараў, дзе шарнірам называюць рухомае злучэнне дэталей або канструкцый, якое дазваляе змацаваным часткам паварочвацца пад вуглом. Язык не паварочваецца ў каго. Агульны для ўсходнесл. м. Хто-н. баіцца, не адважваецца, саромеецца ці не мае ахвоты (сказаць, запытаць і пад.). Схлусіць, што Люся тут ні пры чым
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
29 👁
 ◀  / 440  ▶