Э Эзопаўская (эзопава) мова. Паўкалька з ням. (äsopische Sprache) ці франц. (langue d'Esope) м. Іншасказальнае, алегарычнае выказванне думак. Антось сварыўся з Алаізаю, крычаў на яе, што яна загубіць газету, што трэба хаваць думкі за эзопавай мовай, што трэба ўстаўляць у газеты і лаяльныя матэрыялы (Л. Арабей. На струнах буры). Узнікненне выразу звязана з літаратурнай дзейнасцю старажытнагрэчаскага байкапісца Эзопа (VI ст. да н. э.). Будучы рабом, Эзоп не мог свабодна і адкрыта гаварыць пра многае, бо гэта было небяспечна, таму ён выказваў свае думкі ў алегарычнай, баечнай форме, y вобразах жывёл. Ю Юдаў пацалунак. Гл. іудаў (юдаў) пацалунак. Я Яблык разладу. Калька з лац. м. (malum discordiae). Прычына сваркі, спрэчак. 3 яблыка разладу гервяцкі «астравок» ператварыўся, як пісаў у вершы адзін з мясцовых паэтаў, y «бастыён дружбы» (А. Мальдзіс. Астравеччына, край дарагі…). Выраз упершыню выкарыстаў рымскі гісторык Юсцін (II ст.). Яно склалася на аснове грэч. міфа пра багіню разладу Эрыду. Пакрыўджаная за тое, што яе не запрасілі на вяселле фесалійскага цара Пелея і багіні Фетыды, Эрыда падкінула гасцям залаты яблык з надпісам: «Найпрыгажэйшай». Паміж багінямі Герай, Афінай і Афрадытай пачалася спрэчка: кожная лічыла сябе найпрыгажэйшай. Траянскі царэвіч Парыс, якому даверылі вырашыць сварку, аддаў яблык Афрадыце. Удзячная, яна дапамагла Парысу ўкрасці Алену — жонку спартанскага цара Менелая. A гэта стала прычынай дзесяцігадовай Траянскай вайны
Дадатковыя словы
desope
28 👁