індывідуальна-аўтарскае ўжыванне фразеалагізма, y якім апошні кампанент блізкі да прататыпнага: «Ды хутка бескантрольнае жыццё наша скончылася — шуры ды амуры і нейкая ўсё ж практыка на заводзе» (І.Шамякік). Шчодрай рукой. Калька з лац. м. (larga manu). Не шкадуючы. К. Чорны шчодрай рукой, не важачы, рассыпаў y творах сінтаксічныя пабудовы і лексіку Случчыны (М. Лужанін. Магчымасці мовы). Выраз усведамляецца як матываваны. Шыварат-навыварат. Запазыч. з руск. м. Не так, як трэба, як павінна быць (ісці, пайсці, выходзіць і пад.). Рыгор быў уладзіў y атрад,і, здавалася, больш нічога не патрэбна… Але вазьмі ды змяніся начальнік, і ўсё шыварат-навыварат… Перагляд рабочых, і я са старшага рабочага зноў на дарозе, але ўжо без каня (Ц. Гартны. Сокі цаліны). Першы кампанент фразеалагізма — уласна рускае слова, якое цяпер не ўсведамляецца як складанае, утворанае аб'яднаннем асноў двух слоў: шивъ (зніклае слова са значэннем шыя') + воротъ (каўнер') = шивоворотъ. У далейшым з шываварат атрымалася шыварат як вынік гаплалогіі (з дзух адколькавых суседніх складоў адзін знікае). Пры Іване Грозным з'явіўся на свет выраз шываратнавыварат, праўда, яшчэ не метафарызаваны, з канкрэтным зместам. Слова шыварат тады абазначала 'каўнер, вышыты золатам, серабром і жэмчугам'. Такія «шывараты» насілі знатныя, паважныя асобы. Калі які баярын правінавачваўся, то цар, не зважаючы на яго прыгожы каўнер, загадваў надзець на баярына верхняе ўоранне навыварат ды яшчэ пасадзіць на каня тварам да хваста. Такое ганебнае пакаранне называлася «шыворот на выворот» (яшчэ на пачатку XX стагоддзя пісалася як тры словы). Шыта (сшыта) белымі ніткамі. Калька з франц. м. (cousu de fil blans). Ужыв. y ролі выказніка і азначэння, a таму развіў два суадносныя значэнні: 1) няўмела схавана, скрыта што-н., 2) няўмела, няўдала схаваны, скрыты. Відаць, следчы зразумеў, што ў гэтай справе ўсё шыта белымі ніткамі, і пастараўся хутчэй збыць Сяргея з рук (М. Машара. Сонца за кратамі). Часам Зоська пачынала яго ненавідзець за яўны, шыты белымі ніткамі, разлік (В. Быкаў. Пайсці і не вярнуцца). Паходзіць, відаць, з маўлення краўцоў, якія адзенне для першай прымеркі толькі збольшага прыхопліваюць звычайна белымі ніткамі. Параўн. прыклад y М. В. Гогаля, які агаляе ўнутраную форму фразеалагізма адпаведным параўнаннем: «Ні ў якім разе не варта было выдаваць твор, які хоць выкраены быў не кепска, але сшыты сяктак, белымі ніткамі, як адзенне, што прыносіць кравец толькі на прымерку
Дадатковыя словы
абяднаннем, зявіўся, ўбранне
26 👁