Што (як, нібы) з гусі вада з каго, каму. Агульны для ўсходнесл. (руск. как с гуся вода, укр. як з гуски вода), польск. (jak z gęsi woda) i чэшск. (co z husy voda) м. Абсалютна аднолькава, без розніцы, не мае значэння для каго-н., не хвалюе, не кранае каго-н. 3 адзінокай Клаўдзі Рабертаўны — што з гусі вада, a Дабрамыслаў перажываў (М. Лобан. Гарадок Устронь). У шмат якіх працах рускіх даследчыкаў узнікненне гэтага фразеалагізма звязваюць з эліпсацыяй выслоўяў-захлінанняў Лейся беда, как с гуся вода або Как с гуся вода, с тебя худоба (худоба — хвароба') — Аднак, паводле В. М. Макіенкі, гэты выраз узнік не ў выніку скарачэння народных заклінанняў, a на аснове канкрэтных гусі ці гусака, з якіх лёгха скочваецца вада (з-за адмысловай тлушчавай змазкі апярэння). Дадатковым доказам на карысць гэтага меркавання з'яўляецца існаванне ўжо ў XVI ст. аналагічных выразаў y польск. (Jak z gęsi woda) і чэшск. (со z husy voda) м., дзе яны фіксуюцца асобна, a не ў прыказкавых ці заклінальных кантэкстах. Шукаць учарашняга дня. Калька з ням. м. (den gestrigen Tag suchen). Траціць час на бяссэнсавыя пошукі. A мы ходзім па лесе, як тыя дурні, шукаем учарашняга дня, калі тут усё гатовае (І.Сяркоў. Мы — хлопцы жывучыя). Узнікненне фразеалагізма звязваюць з гістарычным эпізодам. Паводле М.І.Міхельсона, аднойчы курфюрст Іаган Фрыдрых вымавіў свой любімы выраз: «Дзень гэты я згубіў». Прыдворны весяльчак Клаус (памёр y 1515 г.) адказаў на гэта: «Заўтра мы ўсе добра пашукаем і абавязкова знойдзем дзень, які ты згубіў». Шуры-муры. Запазыч. з руск. м. Любоўныя справы, прыгоды. Надакучыла седзячы ў канцылярыі. Можна для разнастайнасці наганяй даць каму-небудзь, можна з машыністкай шуры-муры завесці… (К. Крапіва. Вайна). Склаўся ў выніку некаторага скажэння французсхага свабоднага словазлучэння cher amour (чытаецца як «шэр амур»), дзе cher — дарагі, мілы', a amour — 'любоў, каханне' і 'страсць, жарсць'. У руск. і ўкр. слоўніках выраз звычайна падаюць не як назоўнікавы, a як частку дзеяслоўнага — руск. разводить шурымуры, укр. розводити шури-мури, са значэннем 'займацца любоўнымі прыгодамі, фліртам' ці 'фліртаваць з кім-н.'. Аднак, папершае, дзеяслоў разводзіць (развесці) не павінен уваходзіць у склад фразеалагізма, бо рэалізуе слоўнікавае значэнке 'пачаць рабіць тое, аб чым гаворыцца ў назоўніку' Па-другое, шуры-муры спалучаецца не толькі з гэтым дзеясловам, a і з іншымі: завёў шуры-муры (І.Шамякін, В. Быкаў), павёў шуры-муры з правадніцай (В. Блакіт), шуры-муры закруціла з папом (М. Чарот), шуры-муры ў атрадзе круціў (А. Кобец-Філімона-ва) і інш. Параўн., відаць
Дадатковыя словы
зяўляецца
22 👁