надзвычайная запушчанасць спраў у якой-н. арганізацыі'. Калі чысціць аўгіевы стайні, дык чысціць пад мяцёлку! (У. Гурскі. Вецер веку). На фронце адбываецца рэвалюцыя. На фронце салдаты праводзяць карэнную чыстку вашых [эсэраўскіх] аўгіевых канюшняў (Полымя. 1956. № 5). Паводле міфа, у элідскага цара Аўгія былі вялізныя канюшні, якіх ніхто не прыбіраў трыццаць гадоў. Каб ачысціць іх, спатрэбілася сіла і розум міфічнага героя Геракла (Геркулеса). Ён зрабіў гэта за адзін дзень, перагарадзіўшы плацінай раку Алфей і пусціўшы ваду ў канюшні. А ўсё ж такі яна рухаецца! Калька з італ. м. (Еррut sі muovе). Выклічнікавы выраз як вокліч цвёрдай упэўненасці ў слушнасці свайго выказвання. Не будзе нам страшны гэты паганы над намі торг нашых нязваных і насланых апекуноў. Ужо цяпер мы можам смела сказаць ім: «А ўсё ж такі яна рухаецца!», г. зн. усё ж такі мы жывём і будзем жыць! (Я. Купала. А ўсё ж такі мы жывём!..). Выраз прыпісваецца італьянскаму вучонаму Г. Галілею (1564– 1642), які на судзе інквізіцыі хоць і мусіў быў адрачыся ад вучэння Каперніка пра рух Зямлі, але нібыта, тупнуўшы нагою, усклікнуў, што ўсё ж яна рухаецца. Ахілесава пята. Калька з грэч. м. Найбольш слабае, паражальнае месца. — Семдзесят працэнтаў прамысловасці ў вобласці — на маіх плячах. Умей цаніць гэта! — папракнуў ён Сасноўскага, хоць той аб кіраўніцтве прамысловасцю сёння слова не сказаў. Але Ігнатовіч ведаў «ахілесаву пяту» сакратара абкома і бязлітасна стрэліў туды. Вось табе! За твой намёк пра маю няшчырасцьу сяброўстве (І. Шамякін. Атланты і карыятыды). Паводле міфа, марская багіня Фетыда, каб зрабіць свайго сына Ахілеса несмяротным, акунула малога ў свяшчэнную ваду падземнай ракі Стыкс. Цела Ахілеса стала пасля гэтага непаражальнае. Толькі пятка, за якую, апускаючы ў ваду, трымала маці сына, засталася адзіным неабароненым месцам. У час Траянскай вайны Ахілес праславіўся подзвігамі, апетымі ў паэме Гамера «Іліяда», але быў забіты царэвічам-траянцам Парысам, стралу якога нібыта бог Апалон накіраваў у пяту героя
58 👁