Выток фразеалагізма — грэч. міфалогія. Пегасам у старажытных грэкаў называлі чарадзейнага крылатага каня, які сімвалізаваў паэтычную творчасць. Паводле міфа, музы так цудоўна спявалі аднойчы, што гара Гелікон, на якой яны жылі, пачала ад вялікага захаплення расці і паднялася была ўжо да неба. Тады Пегас ударыў капытом, вярнуў гару на ранейшае месца і высек цудадзейную крыніцу, якая стала крыніцай паэтычнага натхнення. Атрасаць рукі ад каго, ад чаго. Гл. атрэпваць (атрапаць; атрасаць, атрэсці) рукі ад каго, ад чаго. Атрымліваць (атрымаць) гарбуз(-а). Паўкалька з укр. м. (одержувати гарбуза). Абнеслаўляцца пры сватаўстве, не дабіўшыся згоды на шлюб. Ну, а скажыце, ці не было ў вас ніякіх падазрэнняў наконт Вароны? Скажам так. Варона сватаеццада Яноўскай, атрымлівае гарбуза і пасля, каб адпомсціць, пачынае выкідваць жарцікі з дзікім паляваннем (У. Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха). Узнік у выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння. На Украіне быў звычай даваць маладому або свату гарбуз як знак нязгоды, калі дзяўчына ці яе бацькі непрыхільна ставіліся да сватання. Такі звычай быў і ў некаторых паўднёвых раёнах Беларусі. Гэта апісана ў аповесці А. Кажадуба «Высока сонейка, высока». Параўн. таксама ўрывак з апавядання У. Мяжэвіча «Жаніх з Чыкага» (дзеянне адбываецца «за Рэчыцай, на мяжы з Украінай»): «Пасля маёй гаворкі Ксеня пабегла на гарод, вынесла адтуль самы вялікі гарбуз і, як толькі паказаўся Бэйол, — падкаціла, як футбольны мяч, да яго ног, а сама ўцякла. — Што гэта такое? — запытаў Бэйол. — Па мясцоваму звычаю, — сказаў я Друйзу, — гэта канчатковая адмова жаніху… Цяпер ужо ніякай надзеі». Атрэпваць (атрапаць; атрасаць, атрэсці) рукі ад каго, ад чаго. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі 'рашуча пазбаўляцца ад каго-, чаго-н.' і 'катэгарычна адмаўляцца ад каго-, чаго-н.'. Зыдор Пніцкі, атрапаўшы рукі адусяго хатняга дробнага капеечнага клопату, зрабіўся нязменным спадарожнікам Адама Бародзіча і Курца (К. Чорны. Ідзі, ідзі). [.Гаспадыня:] Ну што, возьмем падпаска? [Гаспадар:] Ты сабе бяры, а я атрасаю рукі. Хутка самому ў пастухі наймацца прыйдзецца (У. Галубок. Бязвінная кроў). Утвораны ў выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, якое ўжываецца ў сувязі са звычкай атрасаць рукі па заканчэнні якой-н. пыльнай работы. Аўгіевы канюшні (стайні). Калька з грэч. м. Абазначае 'вельмі забруджанае памяшканне' і 'поўнае бязладдзе
Дадатковыя словы
бэйбл
83 👁