Крылаты выраз з аднайменнага верша Я. Коласа. Выраз як рэфрэн паўтараецца ў вершы амаль ва ўсіх строфах: Дрэнна маё жыцце, Усё ідзе не ў лад. I крычаць мне ўсюды: «Асадзі назад!» Асёл маляваны. Уласна бел. Тупы, неразумны чалавек. Дурні! Аслы маляваныя! Пасядзець бы паболей з дзядзькам Піліпам, навучыцца б плесці з лазы «фірмовыя» кошыкі… (Я. Рагін. Пра асла маляванага, босую яечню і неўтаймаваныя жаданні). Паводле Ф. Янкоўскага, гэты фразеалагізм «ідзе ад вандроўных цыркаў, калі такога „ўдзельніка" спектакля, як асёл, размалёўвалі, але гэта не змяняла характару, упартасці „цыркача", асёл заставаўся аслом». Пры ўзнікненні гэтага выразу адбылася адначасовая каламбурная рэалізацыя двух слоўнікавых значэнняў назоўніка асёл: жывёліна' і 'тупы, неразумны чалавек'. Асінае гняздо. Відаць, калька з англ. (а wasps`nest) ці ням. (Wеsрепnest) м. Прыстанішча, зборышча небяспечных, шкодных людзей. Ліха ведае, што там, у Вялікім Лесе, робіцца… Складваецца уражанне, што там нейкае асінае гняздо, цэлая банда… (Б. Сачанка. Вялікі Лес). Вобразнасць фразеалагізма звязана з такой прыметай, як агрэсіўнасць патрывожаных у гняздзе восаў. Параўн.: «Яны цяпер злыя, як гады, як восы тыя, калі іх кіем зачэпіш, разварушыш гняздоўе іхняе, асінае…» (М. Лынькоў). Асіна плача па кім. Уласна бел. Хто-н. заслугоўвае павешання. — Судзіць гадаў! — Які там суд? Асіна па іх даўно плача, — закрычаў Цярэшка (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка). Ужыв. і з эпітэтам да назоўнікавага кампанента: Па табе і твайму сынку даўно сухая асіна плача (М. Лобан. На парозе будучыні). Узнік па мадэлі фразеалагізмаў вяроўка плача, пятля плача (выкарыстана граматычная структура і дзеяслоўны кампанент). Асіна, а не яшчэ якое-небудзь дрэва выбрана, відаць, з той прычыны, што яна раней не ішла на апал, амаль не скарыстоўвалася як будаўнічы матэрыял і прыдатная была, на думку людзей, хіба толькі на шыбеніцы. Тым больш што яе ўжо калісьці апаганіў евангельскі здраднік Юда (гл. трыццаць срэбранікаў), які нібыта пасля раскаяння сам павесіўся на асінавым суку. Асядлаць Пегаса. Відаць, паўкалька з ням. м. (den Редаsus satteln). Заняцца паэзіяй, стаць паэтам, пачаць пісаць вершы. Асядлаў Пегаса з адзіным імкненнем — хутчэй перасесці на ўласны аўтамабіль (ЛіМ
Дадатковыя словы
waspsnest
69 👁