Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Шарая (шэрая) гадзіна. Запазыч. зпольск. м. (szara godzina). Так называюць змрок, прыцемак, час на стыку дня і ночы, калі пачынае шарэць, цямнець. Чубар чакаў шарай гадзіны, таму ляжаў на схоне спакойна, падкурчыўшы пад сябе ногі, якія ажно смылілі ў закарэлых анучах (І.Чыгрынаў. Плач перапёлкі). У польскай мове паняцце «прыцемак» абазначаецца і словам szarówka. У нашай літаратурнай мове першы кампанент фразеалагізма замяняецца часцей за ўсё беларускім адпаведнікам шэрая: «На шэрай гадзіне ўсе пайшлі з хаты, a я задрамаў» (К. Чорны). Шарварку(-і) адрабляць. Уласна бел. Марудліва, абыякава, без старання рабіць якую-н. справу. Пяе [артыстка] — усё адно як на ўзгароду вешае… Як тыя шарваркі адрабляе… Як цераз пень калоду тралюе…(Н.Гілевіч. Быў час, быў век, была эпоха). Узнік y выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, y якім устарэлы назоўнік шарварка(-і) абазначаў 'грамадская працоўная павіннасць па будаўніцтве і рамонце дарог, мастоў, грэбляў y Вялікім княстве Літоўскім, Рэчы Паспалітай y XV–XVIII стст., a таксама ў Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг.'. Гэта павіннасць адраблялася прымусова і, зразумела, без асаблівай ахвоты і старання, што і стала асновай для фразеалагізацыі словазлучэння. Шаркі на баркі. Уласна бел. Схапіць з сабой свае манаткі (ужываецца ў ролі дзеяслоўнага выказніка пры дзейніку са значэннем асобы). A як выхадны, дык ён [масавік-забаўнік] шаркі на баркі і ў горад патлы завіваць (А. Петрашкевіч. Трывога). Апошні кампанент у гэтым фразеалагізме, — хутчэй за ўсё, запазычанне з польск. м. (barki плечы'). A першы, як і ў некаторых іншых рыфмаваных выразах, прыдуманы, нематываваны, падагнаны пад гукавую сіметрыю фразеалагізма, узніклы ў працэсе рыфмоўкі. Лексіка-семантычныя і логіка-сінтаксічныя сувязі, як слушна зазначае В. М. Макіенка, «адыгрываюць другарадную ролю ў арганізацыі рыфмаваных пар» (напрыклад: шурум-бурум, цюха-мацюха, цямця-лямця). Шахер-махер. Агульны для ўсходнесл. м. Махлярская здзелка, лоўкая ашуканская аперацыя. У вас тут хтось шахермахер Маслаку робіць, пасабляе (І.Мележ. Людзі на балоце). Утвораны зрашчэннем двух запазычанняў з ням. м.: Schacher — махлярства' + Macher — дзялок'. У немцаў такога выразу няма. Шашкі ў мяшкі браць, складаць і пад. Уласна бел. Свае пажыткі з сабой (браць, збіраць і пад. перад адыходам, ад'ездам, уцёкамі). Такая была кватэра!.. Такая пасада — упершыню ў жыцці! I вось зноў збірай шашкі ў мяшкі і—па асінавыя шышкі (П. Палітыка. Свой хлопец
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адездам
30 👁
 ◀  / 440  ▶