Ш Шайка-лейка. Гл. адна шайка-лейка. Шалёная муха ўкусіла за вуха каго. Уласна бел. Хто-н., нечакана раззлаваўшыся, занадта гарачыцца. Была [Іра] такая ласкавая, вясёлая, заўсёды радая кожнаму яго званку, кожнай сустрэчы, нават слову. І раптам… Нібы яе падмянілі, муха шалёная ўкусіла… (Б. Сачанка. Родны кут). Склаўся, відаць, пад уплывам фразеалагізма якая муха ўкусіла каго (гл.) — калькі з франц. м. Даецца ў «Зборніку беларускіх прыказак» І.І.Насовіча. Шапка Манамаха. Запазыч. з руск. м. Ужыв. са значэннямі 'галаўны ўбор як сімвал царскай улады ў Расіі' і 'адзінае, поўнаўладнае кіраўніцтва дзяржавай'. Хто б мог падумаць, акрамя хіба самога авантурыста Глінскага, што ён, хоць і не ў шапцы Манамаха, a ўсё ж пакіруе Масковіяй пры малалетнім цару (А. Петрашкевіч. Ахвяра ўласнага авантурызму). Афанасій Філіповіч сем год вучыў «царэвіча маскоўскага» — яшчэ аднаго самазванца на шапку Манамаха (В. Чаропка. Афанасій Філіповіч). Паходзіць з выразу «Ох, тяжела ты, шапка Мономаха», упершыню ўжытага ў трагедыі А. С. Пушкіна «Барыс Гадуноў» (1825) са значэннем 'цяжка кіраваць дзяржавай'. Лічыцца, што гэту шапку насіў вялікі князь кіеўскі Уладзімір Манамах (1053– 1125). Шапкай Манамаха як сімвалам улады вянчаліся на царства маскоўскія цары. Шарашкіна кантора. Запазыч. з руск. м. Несалідная, неаўтарытэтная ўстанова, арганізацыя, прадпрыемства. Раз пастаўлен на дзела, значыць, павінен адказваць. У нас табе не шарашкіна кантора (І.Чыгрынаў. Залатая рука). Паходзіць з турэмна-лагернага жаргону. Утвораны ў выніку разгортвання слова шарашка ў фразеалагізм. У перыяд сталінскаберыеўскага масавага тэрору зняволеныя называлі шарашкай спецыяльныя зоны, абнесеныя калючым дротам, дзе, пазбаўленыя свабоды і грамадзянскіх правоў, матэматыкі, фізікі, хімікі, інжынеры-радысты і інш. абавязаны былі займацца загаданай тэматыкай навуковых даследаванняў. Вучоныя жылі там у адносна някепскіх умовах, нядрэнна харчаваліся. У шарашцы працавалі ў свой час відныя фізікі-атамшчыкі, ракетчыкі і многія іншыя спецыялісты. Пабываў там і А. Салжаніцын, які пасля жыццё бяспраўных насельнікаў «шарашкі Марфіна» адлюстраваў y славутым рамане «У крузе першым
42 👁